Беларусь не можа заставацца ў баку ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Такі пункт гледжання карэспандэнту БЕЛТА агучыў аналітык Беларускага інстытута страэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.
Пры ўмове выбару Беларусі міратворчай пляцоўкай перамовы былі б больш эфектыўныя.
«Любы канфлікт рана ці позна заканчваецца перамовамі, мірам, расстаноўкай прыярытэтаў. Мы бачым, што Расія дабіваецца гарантый сваёй абароны, рашае ўласныя пытанні ваеннай бяспекі на дзесяцігоддзі наперад. Краіны НАТА першапачаткова на перамовах па асноўных параметрах сышлі ў бок і не пайшлі насустрач РФ. Украіна ў дадзенай сітуацыі патрабуе гарантый бяспекі для сябе», - сказаў Андрэй Чарнабай.
Як адзначыў эксперт, Беларусь не можа заставацца ў баку. «Мы таксама павінны засцерагчы сябе ў першую чаргу ад Захаду, паколькі ўзмацняецца ваенная прысутнасць НАТА і ЗША ў Польшчы і краінах Балтыі. Пакуль мы не разумеем, якой стане Украіна, дай бог, каб была нейтральнай дзяржавай. Тым не менш, мы мяжуем з трыма краінамі НАТА – Польшчай, Літвой, Латвіяй, каторыя, на жаль, выступаюць у звязцы, - падкрэсліў ён. -Мы павінны таксама атрымаць нейкую гарантыю, што з іх боку не будзе нападзенняў не толькі ў ваенным плане, але і ў эканамічным, інфармацыйным. Пагэтаму ўсе пытанні павінны рашацца ў звязцы Расія-Украіна-Беларусь».