Дата публикации

Грошы і свет: онлайн-саміт ЕАЭС і блізкасць “шэнгена” па 35 еўра

Уплыў COVID-19 на сферу паслуг, онлайн-саміт Еўразійскага эканамічнага саюза і іншыя актуальныя навіны эканомікі для радыё Sputnik Беларусь пракаментаваў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

Лідэры краін ЕАЭС 14 красавіка пагутарылі ў фармаце відэаканферэнцыі. Пра ключавыя моманты ў інтэграцыйнай позве, пераадоленні агульных цяжкасцяў краін-партнёраў і не толькі слухачам Sputnik распавёў эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

"У бягучых умовах на бліжэйшыя два-тры гады схлопванне эканомічнага пухіра павінна быць падставай для асаблівай увагі да ўнутранага рынку і рэалізацыі неадкладных мер па мінімізацыі наступстваў пандэміі. Ва ўмовах спаду сусветнай эканомікі важна не канкураваць адзін з адным у рамках ЕАЭС, а выступаць адзіным эканамічным фронтам", - адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, ужо пацярпела турыстычная індустрыя і пасажырскія перавозкі, следам ідзе сфера абслугоўвання (цырульні, суб'екты грамадскага харчавання), далей па ланцужку рэнтабельнасць арэнды. А яшчэ пастаўкі сыравіны, матэрыялаў ... Усё гэта адаб'ецца на працы рэальнага сектара. Ці можна сёння стварыць матэматычную мадэль наступстваў і пралічыць ступень нашых магчымых эканамічных страт?

"Разлічыць мадэль вельмі проста. Яна патрэбна, перш за ўсё, наднацыянальным структурам ЕАЭС для каардынацыі намаганняў у пераадоленні крызіснай праблематыкі", - лічыць Аўдонін.

Што датычыцца пагаднення па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС, якое падпісаў прэзідэнт Лукашэнка, то цяпер справа за еўрапейскімі структурамі. Але сітуацыя такая, што скарыстацца з рэзультатаў пагаднення беларусы змогуць, відаць, яшчэ зусім няхутка.

Дадзеная праца ажыццяўлялася беларускім МЗС і адпаведнымі еўрапейскімі структурамі, пагадненне разлічана на працяглы перыяд, у большай ступені пагадненне тычыцца дзелавых зносін", - нагадаў эксперт.