Дата публикации

У Літве заклікаюць не ўводзіць БелАЭС і раздаюць ёдныя таблеткі. Вось што адказалі на гэта ў Беларусі

Энергетычная бяспека краіны, гатоўнасць да запуску Беларускай АЭС і ацэнка праекта міжнароднай экспертнай супольнасцю. Гэтыя тэмы сталі падставай для дыскусіі ў праграме “У абстаноўцы міру”.

Ігар Марзалюк, вядоўца СТБ:
У Твітары прэзідэнт Літвы заклікае беларускія ўлады не ўводзіць у эксплуатацыю атамную электрастанцыю і падумаць аб бяспецы. Мы ведаем, што там і ёдныя таблеткі пачынаюць раздаваць у зоне 150 кіламетраў. Наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі Літвы да бяспекі альбо небяспечнасці?

Малюнак
Екатерина Речиц, аналитик Белорусского института стратегических исследований

Кацярына Рэчыц, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў:
І на жаль, і на шчасце, праект па будаўніцтве атамнай нашай станцыі максімальна палітызаваны. Няма, напэўна, ў межах, па меншай меры, еўрапейскага рэгіёну, такога праекту, які б столькі ўвагі палітыкаў прыцягваў, як наша БелАЭС. Чаму “на жаль”? Таму што на сённяшні дзень многія пытанні ў плане бяспекі, экалагічнасці і гэтак далей – яны надзімаюцца да такой ступені, што ўжо немагчыма аддзяліць, дзе сапраўды гэта слушна, а дзе гэта надумана, гэта палітычныя інтрыгі і гэтак далей.

Што тычыцца афіцыйнай пазіцыі суседзяў – натуральна, што гэта не толькі пытанне экалагічнай бяспекі, якое нібыта пазіцыяніруецца, як асноўнае з іх боку. Пытанні цяпер заключаюцца ў тым, што з улікам таго, што папярэдняя лінія выбудоўвалася падобным чынам, натуральна, што цяпер афіцыйныя ўлады – яны не могуць займаць нейкую іншую пазіцыю, акрамя як вось усё роўна крытыкаваць гэты праект.

Але цяпер такой радыкальнай рыторыкі ўжо не будзе. Таму што нават паводле апытанняў тых жа жыхароў Літвы – толькі 2%, хто перакананы, што, усё ж такі, можа быць, гэты праект не будзе запушчаны. І вось гэтае сацапытанне праводзілася па заказе Нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва Літвы. То бок для жыхароў гэтай краіны відавочна, што гэты праект будзе. І яны, вядома, да яго маральна, можна сказаць, гатовыя ўжо. Што тычыцца раздачы таблетак і іншых папулісцкіх мер – гэта свайго роду крокі, якія робяцца для таго, каб не ўпасці тварам у бруд. Таму што цяпер трэба вытрымліваць вось гэтую раней выбраную пазіцыю афіцыйную.