Дата публикации

Чаго чакае грамадства ад медработнікаў? Пункт гледжання сацыяёлага

Што пацыенты думаюць пра дактароў і медыцыну? Чаго сёння чакае грамадства ад людзей у белых халатах? На якія тэндэнцыі ў прафесійных колах трэба звярнуць асаблівую увагу? Абмеркаваць важныя для медыцынскай супольнасці тэмы мы прапанавалі аналітыку Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдату сацыялагічных навук Святлане Алейнікавай.

Святлана Міхайлаўна, раскажыце, які сёння ўзровень даверу беларусаў к медыцынскім работнікам і сістэме аховы здароўя цалкам?

Перш за ўсё дазвольце падзякаваць рэдакцыю "Медыцынскага весніка" за запрашэнне абмеркаваць пытанні, каторыя без пераўвелічэння датычацца не толькі медработнікаў, але і кожнага з нас. Медыцына пранізвае ўсе сферы нашага жыцця, усе мы так ці інакш сутыкаемся з неабходнасцю наведвання паліклінік, бальніц, іншых медустаноў.

Калі гаварыць аб ацэнцы работы сістэмы аховы здароўя, то, згодна з сацапытваннем Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, насельніцтва цалкам высока ацэньвае якасць медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца, асабліва работу хуткай дапамогі, участковаых дакатароў, прыватных медыцынскіх цэнтраў, адзначаецца дастатковая колькасць аптэк і аптэчных кіёскаў. Разам з тым, як паказваюць апытванні, людзей хвалююць кадравае забеспячэнне і аснашчэнне медыцынскіх устаноў, павышэнне прафесійнай падрыхтоўкі медперсанала, даступнасць лекаў. У ліку найбольш актуальных яшчэ да пандэміі называлася праблема чэргаў, асабліва да профільных спецыялістаў.

У той жа час рост колькасці паліклінік (па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, з 1622 да 2288 за перыяд 1995-2019 гадоў) і прадпрымаемыя меры (укараненне электронных чэргаў, прыярытэтны накірунак маладых спецыялістаў у першаснае звяно, увядзенне інстытута доктара агульнай практыкі і інш.) паступова садзейнічаюць рашэнню праблем чэргаў у паліклініках. Калі гаварыць пра бягучую сітуацыю, то перыяд пандэміі стаў магутным стрэс-тэстам для работы сістэмы аховы здароўя, падсвятліўшы як моцныя яе бакі, так і найбольш вострыя, але ў некаторай ступені застарэлыя праблемы, рашэнне каторых будзе садзейнічаць больш эфектыўнай рабоце галіны.

Як мяняўся ўзровень даверу і адносін да прафесіі доктара на працягу апошніх дзесяцігоддзяў? Многія медыкі адзначаюць, што аўтарытэт прафесіі падае. Калі гэта пачалося? Магчыма, у момант пераходу ад аказання "медыцынскай дапамогі" да аказання "медыцынскіх паслуг"? Або з паяўленнем "доктара Гугла", калі пацыенты пачалі сумнявацца ў кампетэнтнасці доктара?

Тут патрэбна дакладна адрозніваць дзве з’явы: першае – статус доктара ў грамадстве (ён як раз і вымяраецца ўзроўнем даверу, задавальнення і г.д), другое – яго самаадчуванне. Атаясамліваць гэтыя дзве з’явы адну з адной памылкова. Калі гаварыць аб сацыялагічных замерах, то ўзровень даверу медыкам у беларускім грамадстве нязменна высокі, а ў апошні час на фоне некаторага зніжэння папулярнасці асноўных сацыяльных інстытутаў, насупраць, ці ледзь не адзін з самых значных.

Тое ж можна сказаць і пра ўзровень даходу. Людзі заўсёды ацэньвалі і будуць ацэньваць прафесіяналізм і статус доктара не па яго заробку, а па тым, наколькі кваліфікавана ён змог аказаць медыцынскую дапамогу. Але калі самаацэнка і самаадчуванне медыцынскіх работнікаў зводзяцца к таму, што "аўтарытэт прафесіі падае", гэта ясны сігнал грамадству. Ва ўмовах агульнага дэфіцыта рэсурсаў, думаю, можна чакаць паступовага ўкаранення інструментаў страхавой медыцыны, удасканалення канкурэнтна-дазваляючага асяроддзя для аказання платных медыцынскіх паслуг, медыцынскага турызму і інш.

Я б сказала, што выпадкі незадаволенасці насельніцтва работай сістэмы аховы здароўя звязаны галоўным чынам не з якасцю медыцыны, а з распагадненнем узаемных чаканняў па лініі "доктар - грамадства", г.зн. з не адносін да свайго статусу, пацыент – бльшай датупнасці медыцынскіх паслуг, увагі да сябе, г.зн. больш высокага ўзроўню сервіса. Змена адносін адзін да аднаго з’яўляецца важнай умовай падобнага ўзаемадзеяння.

Якія тэндэнцыі ў адносінах да медыкаў сфарміраваліся за апошні год? Барацьба з пандэміяй зрабіла з дактароў і медсёстраў герояў, і людзі гатовы дапамагаць ім сваімі сіламі і грашыма. Як доўга, па-вашаму, будзе захоўвацца гэты эфект?

Складанае пытанне. З аднаго боку, першая хваля каронавірусу стала крыніцай усплёску рэдкай салідарнасці і самаарганізацыі беларускага грамадства ў барацьбе з вірусам. Мы мелі магчымасць назіраць за фарміраваннем новай традыцыі грамадскага ўзаемадзеяння, каторая праяўляецца ў сацыяльных ініцыятывах знізу: уключэнні прыватнага бізнесу ў гуманітарныя акцыі, нефармальным шэфстве над старымі, бальніцамі і інш. З другога боку, каронавірус паступова становіцца паўсядзённасцю, прытупляючы вастрыню ўспрыняцця і як следства – імкненне да актыўнай дапамогі. Пагэтаму не трэба здзіўляцца, калі хваля энтузіязму пачне слабець – яна заўсёды рухаецца па сінусоідзе, такія законы соцыума.У гэтай сувязі мне здаецца важным замацаваць эфект, наладзіўшы доўгатэрміновае супрацоўніцтва з тымі валанцёрскімі арганізацыямі, каторыя зарэкамендавалі сябе як пастаянныя і надзейныя партнёры, якія працуюць не на карцінку, а на агульны вынік.

Доктар – складаная прафесія, якая патрабуе доўгага навучання і пастаяннага павышэння кваліфікацыі. Конкурс у медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы вялізны, паступаюць лепшыя. Але рэальнасць такая, што медыкі, асабліва маладыя спецыялісты, працуюць за невялікія грошы, прычым аабсалютная большасць на 1,5 – 2 стаўкі. На ваш погляд, ці можа гэта паўплываць на псіхалагічны стан асобы ў перспектыве? Якія кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя наступствы падобных перагрузак як для медработнікаў, так і для грамадства цалкам? Колькі выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў застаюцца ў прафесіі пасля адпрацоўкі?

На жаль, не валодаю статыстыкай аб тым, колькі выпускнікоў медуніверсітэтаў застаюцца ў прафесіі, скажу толькі, што гэта агульная тэндэнцыя для вельмі многіх сфер, не толькі медыцыны. Людзі пакідаюць прафесію па розных прычынах: з-за матэрыяльных меркаванняў, жадання кар’ернага росту, нехта ўсведамляе, што абраны шлях "не яго".

А вось колькасць вакансій для медыцынскіх работнікаў паступова расце, і гэта сапраўды трывожны званочак, улічваючы, што і так большасць медыкаў працуюць на 1,5 стаўкі. Работа ў рэжыме пастаянных перагрузак і павышанага напружання прыводзіць да паскоранага прафесійнага выгарання любога спецыяліста, а ў медыцынскай сферы – яшчэ і павышэннем рызыкі ўрачэбных памылак. У той жа час сацыёлагі, вывучаючы погляды і ацэнкі як расійскіх, так і беларускіх медыцынскіх работнікаў, сыходзяцца ў полядах, што іх сацыяльнае самаадчуванне звязана не толькі з узроўнем заработных плат.

Акрамя даходаў, гэта шматслаёвая справаздачнасць, не заўсёды адладжаная ўнутраная лагістыка, перагрузка дактароў, "наезды" наварочаных пацыентаў, якія яшчэ да наведвання доктара ўсё самастойна рашылі з дапамогай упамянутага "доктара Гугла", і інш. Сваю ролю адыгрываюць і некаторыя СМІ, на прыкладзе адзінкавых выпадкаў, якія раскручваюць стэрэатып пра нібы недастатковы прафесіяналізм медыкаў, іх карпаратыўную паруку. Гэта непрыемная тэма, але пра яе нельга не сказаць, паколькі ва ўгоду чыімсьці "хайповым" інтарэсам пачынае пакутаваць цэлая галіна.

Пры зніжэнні нагрузкі і ўдасканаленні інструментаў прававой абароненасці (напрыклад, страхаванні медыцынскіх рызык), магчымасці прафесійнага росту, адносін медыкаў к умовам працы, а насельніцтва – к рабоце сістэмы аховы здароўя можа істотна павысіцца.

Сутнасць праблемы ў тым, што дзяржаўнае субсідзіраванне медыцынскіх паслуг забяспечвае іх высокую якасць і даступнасць, ствараючы глебу для спажывецкіх адносін з боку насельніцтва, значная частка каторага слова "паслуга" разумее як "мне абавязаны". Следствам у некаторых выпадках становіцца тое, што пацыент пры звароце ва ўстанову аховы здароўя ўспрымае медыцынскага работніка як абслугоўваючы персанал, а сябе як кліента, каторы "заўсёды правы". Аптымізацыі патрабуе і залішняя колькасць працэдур на ўзроўні паліклінікі, каторыя займаюць у ўчастковага доктара значную частку часу на прыёме, часам на шкоду пацыенту.

Можна адзначыць яшчэ адну тэндэнцыю, калі людзі не заўсёды адказна адносяцца да ўласнага здароўя і не лічаць патрэбным у поўным аб’ме выконваць прапісанае ім лячэнне (напэўна, адзін з самых распаўсюджаных прыкладаў – прыём антыбіётыкаў, каторыя вельмі многія кідаюць прымаць на трэці дзень, таму што "навошта піць, калі стала лепш"). Аднак прэтэнзіі ў выпадку пагаршэння здароўя яны прад’яўляюць доктару, які прапісаў "няправільныя лекі". Доктар, несумненна, абавязаны аказаць неабходную дапамогу незалежна ад таго, падабаецца яму пацыент ці не, але і пацыент абавязаны клапаціцца пра сваё здароўе, выконваць рэкамендацыі, не займацца самалячэннем. Грамадству трэба разумець, што ва ўзаемадзеянні "доктар – пацыент" галоўным заўсёды з’яўляецца доктар.

З пункту гледжання сацыялагічнай навукі, якія працэсы, што адбываюцца ў сістэме аховы здароўя, з’яўляюцца найбольш важнымі і рашаючымі? На якія тэндэнцыі вы б параілі звярнуць асаблівую ўвагу?

У любой галіне адным з галоўных пытанняў з’яўляецца падрыхтоўка кадраў, падтрымка пераемнасці пакаленняў і перадача вопыту. Запатрабавальнасць у нашых дактарах за мяжой сведчыць пра высокі ўзровень айчыннай адукацыі, аднак неабходным яе кампанентам з’яўляецца таксама забеспячэнне прафесійнага росту медыцынскага работніка (перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўкі і г.д).

З пункту гледжання сацыялогіі важным пытаннем бачыцца сацыяльны бок хваробы –адносіны да яе з боку грамадства. Гэта датычыцца не толькі прафілактыкі захворванняў або медыцынскай рэабілітацыі, але таксама адаптацыі пацыентаў пасля цяжкіх захворванняў. У выпадку заўчаснай непрацаздольнасці чалавека (напрыклад, пры атрыманні нерабочай групы інваліднасці) ён не толькі часта аказваецца за бортам актыўнага жыцця, але і не можа самастойна сябе забяспечваць. Гэта павышае нагрузку на пенсійныя і сацыяльныя службы.

Па дадзеных Нацыянальнага статкамітэта Рэспублікі Беларусь, на працягу многіх гадоў дзвюма асноўнымі прычынамі смяротнасці насельніцтва ў краіне нязменна з’яўляюцца сардэчна-сасудзістыя і онказахворванні. Сітуацыя пагаршаецца тым, што гэтыя захворванні выбіваюць са строю не толькі саміх пацыентаў, але і часта іх блізкіх, вымушаных даглядаць за цяжкімі хворымі або шукаць сродкі на іх лячэнне і рэабілітацыю. Падобныя хваробы, акрамя асабіста лячэння, закранаюць вострыя сацыяльныя пытанні: удасканаленне сістэмы хоспісаў і рэабілітацыі, сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі, перанавучання, магчымасці працаўладкавання на больш лёгкую работу тых, каму патрэбна рэабілітацыя пасля хваробы. Чалавек, які перамог цяжкую хваробу, мае права разлічваць на прымальную якасць жыцця – і гэта адзін з найбольш яркіх накірункаў развіцця сістэмы аховы здароўя. Таксама з улікам тэндэнцыі агульнага старэння насельніцтва ўвесь час будзе ўзрастаць значнасць "медыцыны пажылых", развіццё геранталагічных цэнтраў і іншых служб, якія садзейнічаюць актыўнаму даўгалеццю.

Пагаворым пра маральна-этычны аспект узаемаадносін дактароў і грамадства. На працягу апошніх месяцаў адно з самых вострых пытанняў, каторыя абмяркоўваюцца ў закрытых чатах медработнікаў, - гэта адкрытае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. На думку многіх – гэта тое, чаго чакае ад іх грамадства. У процівагу гучыць думка, што медыкі павінны перш за ўсё заставацца прафесіяналамі – засяродзіцца на выкананні сваіх абавязкаў, застаючыся непрыхільнымі. Што з’яўляецца меркай прафесіяналізму доктара?

Не вазьму на сябе смеласць выступаць з пазіцый медыцынскай этыкі, але як сацыёлаг, гэта значыць чалавек, які вывучае запатрабаванні грамадства, скажу наступнае.

Ад доктара грамадства чакае ў першую чаргу медыцынскай дапамогі, а ад сістэмы аховы здароўя – яе бесперабойнай работы, ад каторай злежыць здароўе і жыццё соцень тысяч людзей. Бо ў выпадку хваробы чалавеку проста больш няма ў каго шукаць дапамогі, як у доктара. Тым больш, што наша грамадства і так адчула ўдар, калі ў перыяд каронавірусу многія ўстановы аховы здароўя былі перапрафіліраваны і абмежавалі аказанне планавай дапамогі. Пагэтаму ўсе астатнія чаканні другасныя, а тэзіс "доктар па-за палітыкай" захоўвае сваю актуальнасць. У той жа час не зусім пагаджуся з тэзісам, што заставацца прафесіяналам – значыць быць непрыхільным. Мы ўсе грамадзяне нашай краіны і заставацца безуважным да нашай агульнай будучыні цяжка.

Якія меры могуць зараз знізіць узровень напружанасці ў пэўных колах медыцынскай супольнасці?

Калі не замыкацца на сённшнім дні і глядзець з пазіцыі развіцця сацыяльных працэсаў, то бягучую палітызацыю соцыума, у тым ліку медыцынскую супольнасць, цалкам можна растлумачыць і прадказаць. Медыкі, як ніхто іншы, дзякуючы сваёй асаблівай прафесіі ўмеюць аналізаваць прычынна- следчыя сувязі і бачыць "пабочныя з’явы" імгненных мер.

Медыцына – гэта здароўе нацыі, пытанне будучыні любой краіны. Магчыма, самы час сумеснымі намаганнямі пачаць работу над доўгатэрміновай Нацыянальнай праграмай развіцця сістэмы аховы здароўя і прыцягнуць да гэтай работы не толькі медыкаў, але і юрыстаў, сацыёлагаў, сацыяльных работнікаў, кіраванцаў, айцішнікаў і інш. Нацыянальны маштаб падобнага дакумента будзе садзейнічаць рашэнню як застарэлых праблем галіны, так і вызначэнню стратэгічных накірункаў развіцця яе будучыні.