Дата публикации

Аналітык БІСД: патрыятызм стаў новай мішэнню апошніх гадоў

Жорсткую атаку ў апошнія гады адчуваюць усе «тры кіты» патрыятызму: гістарычная памяць, ідэнтычнасць і паводзінскія ўстаноўкі чалавека, яго гатоўнасць дзейнічаць на карысць краіны. Аб гэтым, выступаючы на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гістарычная памяць і патрыятызм – важнейшыя фундаментальныя каштоўнасці беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз», паведаміла аналітык БІСД, кандыдат сыцыялагічных навук, дацэнт Святлана Алейнікава.

Малюнак
Аналитик БИСИ: патриотизм стал новой мишенью последних лет

Вучоны са шкадаваннем канстатавала, што ў апошняе дзесяцігоддзе тэма патрыятызму ўсё часцей закранаецца ў праблемным аспекце. І прычынай таму аналітык БІСД бачыць цэлы шэраг новых умоў і выклікаў, з каторымі прыходзіцца сутыкацца не толькі Беларусі, але і ўсёй постсавецкай прасторы:

– Аб’ектыўнай умовай, з якой неабходна лічыцца, выступаюць новыя запатрабаванні і патрэбы грамадства, якія дынамічна растуць і якія звязаны галоўным чынам з паўсюднай інфарматызацыяй і лічбавізацыяй нашага жыцця, якія актыўна навязаны модай на індывідуалізм і спажыванне. Сур’ёзным выклікам для вельмі многіх краін становіцца паступовае паглынанне заходняй масавай культурай нацыянальных асаблівасцей. Асобнай тэмай становіцца праяўленне дэфармацыі гістарычнай памяці як выніку наўмыснага і мэтанакіраванага скажэння гісторыі, навязвання чужых сэнсаў і інтэрпрытацый, палітызацыі ключавых падзей і дат.

Святлана Алейнікава адзначыла:

– Новай мішэнню апошніх гадоў стала само паняцце патрыятызму, якое ўсё часцей падвяргаецца спробам абясцэньвання, высмейвання, прадстаўлення ў негатыўным святле. Жорсткую атаку адчуваюць усе «тры кіты»патрыятызму: гістарычная памяць, ідэнтычнасць і паводзінскія ўстаноўкі чалавека, яго гатоўнасць дзейнічаць на карысць краіны.

Адказваючы на пытанне, наколькіглыбока беларускае грамадства ўспрымае сёння паняцце патрыятызму, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў расказала пра шэраг сацдаследаванняў, праведзеных БІСД , якія дазволілі вызначыць апорныя кропкі ў гістарычнай памяці сучасных пакаленняў і асаблівасці ўспрыняцця імі патрыятызму. Святлана Алейнікава адзначыла:

– Апытванні паказалі, што грамадзяне ў большасці сваёй паважаюць гісторыю, гістарычнае мінулае краіны, аднак не праяўляюць да яго высокай цікавасці. У лепшым выпадку цікавяцца гісторыяй час ад часу. Пры гэтым асноўнай крыніцай інфармацыі пра гістарычнае мінулае прадказуема выступаюць кіно, інтэрнет, падручнікі, сябры. Найбольш значнымі перыядамі краіны грамадзяне лічаць перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь, савецкі перыяд БССР, які яму папярэднічаў, а таксама перыяд Вялікага княства Літоўскага.

Значнасць указаных перыядаў для грамадзян пацвярджаецца пералікам падзей айчыннай гісторыі, якія яны лічаць галоўнымі ў гісторыі Беларусі. Галоўнай падзеяй выступае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Але ці змянілася ўспрыняцце гараічнага мінулага краіны? Святлана Алейнікава прывяла характэрны прыклад:

– Больш чым паўтары тысячы апытваемых, успамінаючы імёны герояў вайны, змаглі назваць толькі шасцярых: Алега Кашавога, Марата Казея, Веру Харужую, палкаводцаў Канстанціна Ракасоўскага, Васілія Сакалоўскага і Івана Чарняхоўскага. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны сімвалам лічаць чвэрць беларусаў. Гэта значыць яны паступова страчваюць сімвалічны рэсурс.

Арганізатарамі маштабнага форуму, які адбываўся сёння ў Мінску, выступіла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама Нацыянальная акадэмія навук і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце.

У фае Авальнай залы Дома Урада увазе ўдзельнікаў канферэнцыі прадстаўлены экспазіцыя «Гістарычная памяць у кніжнай спадчыне» з друкаванымі выданнямі з фондаў НАН, Прэзідэнцкай бібліятэкі і Нацыянальнай кніжнай палаты, а таксама выстава «Партызаны Беларусі» ў межах аднайменнага інтэрнет-праекта выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва.