Дата публікацыі

Ці дапаможа НАТАўская зброя Украіне ў канфлікце з Расіяй?

У канфлікце з Расіяй Украіна ўсё больш выкарыстоўвае ўзбраенне, якое паступае з Еўропы і ЗША, у тым ліку наступальную цяжкую ваенную тэхніку і боепрыпасы стандартаў НАТА. Узнікае пытанне: ці ёсць ва ўкраінцаў шанс атрымаць нейкія стратэгічныя перамогі ў дадзеным супрацьстаянні і чым гэта можа абярнуцца для процідзейных бакоў.

Прымяняльна да сітуацыі ва Украіне апошнім часам многа гаворыцца пра стандатры НАТА. Пасля таго, як кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба ў красавіку заявіў аб пераходзе узброеных сіл краіны на стандарты зброі НАТА, многія заходнія эксперты сталі звязваць з гэтым магчымасць карэннага пералому ў сённяшнім расійска-ўкраінскім супрацьстаянні.

Перш за ўсё, гаворка ідзе пра артылерыйскія сістэмы. Да пачатку спецаперацыі на ўзбраенні УСУ была ствольная артылерыя «савецкіх стандартаў», у тым ліку калібра 152 мм. З улікам перспектывы ўваходжання краіны ў паўночнаатлантычны альянс прадпрымаліся крокі да пераходу на калібр 155 мм. У прыватнасці, пад стандарты НАТА была распрацавана новая ўкраінская САУ «Багдана», прадпрыемству «Арцём» Украбаронпрам было даручана арганізаваць выпуск адпаведных боепрыпасаў. Пачатак расійскай спецаперацыі абвастрыў гэту праблему і паскорыў пераход УСУ на стандарты зброі НАТА.

Абстаноўка ў зоне вядзення баявых дзеянняў складваецца такім чынам, што сёння для абодвух супрацьлеглых бакоў артылерыя адыгрывае значна большую ролю, чым на пачатковым этапе канфлікта. Менавіта пагэтаму асноўныя намаганні Захад засяродзіў на пастаўках ва Украіну артылерыйскіх і ракетных сістэм, перш за ўсё гаўбіц і рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА).

На сённяшні дзень ва Украіну дастаўлены і ўжо выкарыстоўваюцца ў баявых дзеяннях мінімум чатыры артылерыйскія сістэмы «стандарта НАТА» – 155-мм самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі М109 і CAESAR, гаўбіцы М777 і FH70. Плануюцца таксама пастаўкі САУ PzH 2000 германскай вытворчасці. Здаецца, няма недахопу і ў боепрыпасах: 28 мая міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў адзначыў, што «артылерыйскіх снарадаў натаўскага ўзору мы атрымалі больш, чым маецца савецкіх снарадаў».

Нягледзячы на шумнае інфармацыйнае суправаджэнне паставак гэтага ўзбраення, неабходна адзначыць, што па сваіх тэхнічных характарыстыках у цэлым яно не пераўзыходзіць аналагічныя расійскія ўзоры. Далёка не ўсе сістэмы можна назваць сучаснымі. Напрыклад, самая масавая ў арміях краін НАТА амерыканская САУ М109 выпускалася з 1962 года, брытана-германа-італьянская гаўбіца FH70 знаходзіцца на ўзбраенні з 1978 года.

Акрамя гэтага, ЗША пацвердзілі пастаўку ва Украіну чатырох 227-мм ракетных комплексаў М142 HIMARS, а прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заяўляе аб перадачы Кіеву амерыканскіх РСЗО M270 MLRS такога ж калібра. На пытанне, ці дапаможа гэта зброя Украіне дасягнуць карэннага пералому, адказаў намеснік міністра абароны ЗША па пытаннях палітыкі Колін Каль, каментуючы пастаўкі ў зону канфлікту амерыканскага ўзбраення: «Ніякая сістэма не зможа змяніць ход вайны».

Міжволі напрошваецца аналогія з Афганістанам: імкнучыся стварыць у гэтай краіне сучасную армію па стандартах НАТА, Злучаныя Штаты і іх саюзнікі патрацілі больш за 800 мільярдаў даляраў. Вынік усім вядомы.