Дата публикации

Экспертная сустрэча з Якавам Кедмі

20 чэрвеня 2022 года на пляцоўцы БІСД адбылася сустрэча кіраўніцтва і аналітыкаў інстытута з ізраільскім палітолагам і грамадскім дзеячам Якавам Кедмі, падчас якой адбыўся зацікаўлены абмен поглядамі аб актуальных глабальных і рэгіянальных тэндэнцыях міжнароднай абстаноўкі, шляхах умацавання бяспекі ў еўразійскім рэгіёне.

На думку госця БІСД , сёння ў свеце адбываецца пераход ад мадэлі аднапалярнага свету да новых саюзаў і інтэграцыйных утварэнняў, а таксама ў цэлым змяшчэнне глабальнага цэнтра развіцця на Усход. Сучасны светапарадак знаходзіцца ва ўмовах «жніўня 1914 года», што суправаджаецца ўмацаваннем нацыяналістычнай радыкалізацыі і другімі выклікамі.

Удзельнікі экспертнай дыскусіі прыйшлі да агульнага вываду, што залогам дзеяздольнасці дзяржаў, захавання імі суверэнітэту і незалежнасці, павінны выступаць развіццё розных фарматаў рэгіянальнай інтэграцыі, магчымасць даваць аб’ектыўную ацэнку падзеям, што адбываюцца, у тым ліку дзякуючы «фабрыкам думкі», а ў цэлым – здольнасць улад эфектыўна мабілізаваць рэсурсы і аператыўна рашаць надзённыя праблемы грамадства.

Экспертная встреча с Яковом Кедми
Экспертная встреча с Яковом Кедми
Экспертная встреча с Яковом Кедми
Экспертная встреча с Яковом Кедми
Экспертная встреча с Яковом Кедми