Дата публикации

Шанхайскі дух набывае другое дыханне: абмеркаванне публічнай дыпламатыі напярэдадні саміта ШАС

15 жніўня аналітыкі БІСД удзельнічалі ў анлайн-форуме “Роля публічнай дыпламатыі ва ўмацаванні Шанхайскага духу ў ШАС” («Role of Public Diplomacy for Strengthening Shanghai Spirit in SCO»),арганізаваным пакітсанскім Цэнтрам даследаванняў ШАС Інстытута міру і дыпламатычных даследаванняў (Institute of Peace and Diplomatic Studies) у супрацоўніцтве з Форумам дружбы Пакістана і ШАС. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Кітая, Узбекістана, Расіі, Казахстана, Таджыкістана.

Падчас экспертнай дыскусіі былі закрануты пытанні ўмацавання “шанхайскага духу” ў ажыццяўленні публічнай дыпламатыі краінамі-членамі ШАС, абмеркаваны ключавыя накірункі садзейнічання рэгіянальнаму міру і стабільнасці. Эксперты падкрэслілі важнасць прасоўвання на прасторы ШАС гарызантальнага (people to people) і медыйнага ўзаемадзеяння, узаемнага моўна-культурнага ўзбагачэння, фарміравання адзінай аналітычнай прасторы ШАС.

Па агульным меркаванні, выпрацоўка “формулы міру” ШАС дазволіць аб’яднаць патэнцыялы краін-членаў арганізацыі для супрацьдзеяння выклікам сучаснасці.

У заключэнні ўдзельнікі мерапрыемства пацвердзілі агульную настроенасць на працяг экспертных сустрэч і мерапрыемстваў, у тым ліку з улікам будучага саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбудзецца ў сярэдзіне верасня 2022 года ў г. Самарканд (Узбекістан).

Шанхайский дух обретает второе дыхание: обсуждение публичной дипломатии в преддверии саммита ШОС