Дата публикации

Стратэгія адукацыі: якасць, даступнасць, развіццё

9 верасня 2022 года на базе аддзялення па Гродзенскай вобласці БІСД адбыўся круглы стол па пытаннях удасканалення зместу і парадку арганізацыі ўступнай кампаніі ў ВНУ і выніковай атэстацыі ва ўстановах сярэдняй адукацыі.

Галоўная тэма абмеркавання экспертаў – меры па павышэнні якасці і забеспячэння даступнасці адукацыі, прапановы па абнаўленні зместу адукацыйных праграм, навукова- метадычнай базы з мэтай павышэння ўзроўню нацыянальнай адукацыі.

“Мы рыхтуемся да цэнтралізаванага экзамену па выніках заканчэння сярэдняй школы. На дзвюх нядаўніх нарадах у Мінску была агучана неабходнасць правесці вялікую работу ў прафесійнай супольнасці педагогаў па выпрацоўцы канчатковых падыходаў да ўступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы. Мы павінны выслухаць педагогаў-практыкаў для таго, каб выпрацаваць аптымальныя падыходы і адказаць на пытанні, як пры паступленні ў ВНУ ўбачыць абітурыента, яго асобу, яго здольнасць размаўляць, разважаць, наколькі ён рэальна валодае прадметам, а не проста гатовы працаваць з фарматам тэста”, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

Падводзячы вынікі работы, начальнік аддзялення БІСД па Гродзенскай вобласці Уладзімір Заламай падкрэсліў, што падчас прадуктыўнай работы ўдзельнікі круглага стала разгледзелі шэраг раблем, якія могуць узнікнуць у момант удасканалення зместу і парадку арганізацыі ўступнай кампаніі ў ВНУ і выніковай атэстацыі ва ўстановах сярэдняй адукацыі. У прыватнасці, разглядаліся актуальныя пытанні і праблемы пры выдачы характарыстыкі вучням для паступлення, навучанні дома, вызваленні ад экзаменаў па стане здароўя.

Стратегия образования: качество, доступность, развитие
Стратегия образования: качество, доступность, развитие
Стратегия образования: качество, доступность, развитие
Стратегия образования: качество, доступность, развитие