Дата публикации

Узаемадзеянне Беларусі і Расіі на экспертным трэку

3 лістапада 2022 года ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў адбылася сустрэча кіраўніцтва і аналітыкаў з расійскім экспертам, вядучым навуковым супрацоўнікам МДІМЗ, галоўным рэдактарам часопіса “Міжнародная аналітыка” Сяргеем Маркедонавым.

Падчас мерапрыемства расійскі эксперт паказаў свае напрацоўкі па метадалогіі правядзення стратэгічных даследаванняў і падрыхтоўцы аналітычных дакументаў, у тым ліку ва ўмовах высокай дынамікі і няпэўнасці міжнародных працэсаў. Падчас наступнай дыскусіі закрануты актуальныя аспекты бяспекі і развіцця ў розных праблемных рэгіёнах, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі па лініі экспертнай дыпламатыі.

Па выніках сустрэчы была адзначана неабходнасць актывізацыі двухбаковага экспертнага дыялогу па актуальных пытаннях двухбаковай, рэгіянальнай і глабальнай павесткі.

Взаимодействие Беларуси и России на экспертном треке
Взаимодействие Беларуси и России на экспертном треке
Взаимодействие Беларуси и России на экспертном треке
Взаимодействие Беларуси и России на экспертном треке