Дата публикации

У фокусе экспертнай дыпламатыі БІСД Інданезія

5 лістапада 2022 года па запрашэнні Таварыства знешняй палітыкі Інданезіі (Foreign Policy Community of Indonesia, FPCI) аналітык БІСД Юрый Ярмолінскі другі год запар удзельнічаў у глабальнай анлайн-дыскусіі Global Town Hall.

У 2021 годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 12 тысяч чалавек са 122 краін, уключаючы 38 універсітэтаў, 27 аналітычных цэнтраў і 40 арганізацый грамадскай супольнасці. У гэтым годзе 15-гадзіннай дыскусіяй былі ахоплены Паўднёва-Усходняя Азія, Аўстралія і Новая Зеландыя, Паўднёвая Азія, Блізкі Усход, Афрыка, Еўропа, Расія, Канада, Паўночная і Лацінская Амерыка з прыкладана супастаўляльнай колькасцю ўдзельнікаў і спікераў.

Павестка дыскусіі ўключала такія асноўныя пытанні як бягучы стан свету, кліматычная бяспека, геапалітычныя выклікі, пагроза харчовага, энергетычнага і фінансавага крызіса, уплыў вайны на Украіне на астатні свет, глабальнае кіраванне і інш., якія суправаджаліся актыўнымі інтэрактыўнымі каментарыямі ўдзельнікаў.