Дата публикации

«Ёсць чым ганарыцца». Палац Незалежнасці наведалі супрацоўнікі БІСД, Белдзяржстраху і беларусы замежжа

Аб’ект нацыянальнага гонару, які здзіўляе архітэктурнай своеасаблівасцю і гісторыяй стварэння. Такое адзінадушнае меркаванне выказалі ўдзельнікі экскурсіі пасля наведвання Палаца Незалежнасці. Пазнаёміцца з жамчужынай нашай дзяржаўнасці на гэты раз ехалі з усіх куткоў Беларусі і з-за мяжы. Супрацоўнікі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў з усіх рэгіёнаў краіны, лепшыя работнікі цэнтральнага апарата Белдзяржстраху і ўдзельнікі Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Па колькасці гасцей гэта экскурсія стала адной з самых значных: парог Палаца Незалежнасці пераступілі 119 чалавек.

Дворец Независимости

Праўду кажучы, далёка не многім беларусам, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, атрымалася пабываць у Палацы Незалежнасці. У гэтым годзе такога гонару ўдастоіліся ўжо 5 тысяч чалавек. Не гаворачы ўжо пра нашых землякоў, якія пражываюць у іншых краінах. Пра такое можна было толькі марыць. Аднак прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія сабраліся ў Мінску на штогадовы Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа, пашанцавла: яркія эмоцыі і ўнікальныя фатаграфіі з залаў Палаца Незалежнасці стануць яшчэ адным напамінкам пра Радзіму. Для Алы Сандлер, якая ўжо 29 гадоў пражывае ў ЗША, наведваць Беларусь з часам стала цяжэй: падрастаюць двое дзяцей, дый лагістыка пералётаў ускладнілася:

– На гэты раз мой пералёт заняў 30 гадзін з чатырма перасадкамі. Я паспала ўсяго паўтары гадзіны, але гатова цярпець цяжкасці дзеля таго, каб убачыць усю гэтую прыгажосць, насыціцца эмоцыямі. У мінулым месяцы я прылятала ў Мінск на стажыроўку, якую арганізаваў Рэспубліканскі цэнтр народнай творчасці. Тады мне ўдалося назіраць, як робяцца слуцкія паясы, пабываць у Нясвіжскім і Мірскім замках. А ў гэты раз сюрпрыз – экскурсія ў Палац Незалежнасці. Шкада, што частка амерыканцаў свядома пазбаўляе сябе магчымасці паглядзець на прыгожыя мясціны Беларусі, таму што давярае інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці. Спадзяюся, што вярнуўшыся назад, я сваім прыкладам змагу даказаць – гэта не тая Беларусь, якая была раней, тут ёсць чым ганарыцца і ёсць што паказаць.

Дворец Независимости

Для супрацоўнікаў Белдзяржстраху экскурсія ў Палац Незалежнасці стала своеасаблівым падарункам да 101-годдзя з дня заснавання. І на думку начальніка кіравання страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян Андрэя Капусты, такі прэзент для калектыва – знакавая падзея:

– Кожны з нас, праязджаючы міма гэтага будынка, спяшаючыся на работу або гледзячы па тэлевізары на асобныя залы, марыў сюды патрапіць. Я думаю, што ўсе пад велізарным уражаннем ад гэтага па-сапраўднаму велічнага месца, дзе ствараецца гісторыя нашай дзяржавы. Таму што тут па-сапраўднаму адчуваецца гонар за Беларусь. Думаю, патэнцыял палаца Незалежнасці яшчэ цалкам не раскрыты, але дзякуючы нашым людзям, беларусам, ён стане месцам прыняцця ў тым ліку і важнейшых рашэнняў сусветнай палітыкі.

Дворец Независимости

Уражанне аб Палацы Незалежнасці ў спецыялістаў самай маладой фабрыкі думкі краіны – Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў – асаблівае. Бо хто, як не навукоўца, зверне ўвагу на дэталі. Прадстаўнікам інтэлектуальнай эліты задаем складанае пытанне: што яшчэ можна было б прыўнесці ў гэты і без таго манументальны будынак? Бо кожны год ён абрастае новымі прадметамі асабіста гісторыі Беларусі і гісторыі нашых узаемаадносін з іншымі дзяржавамі. У пацверджанне таму і выстава мастацкіх твораў – карцін і скульптур, і падораныя Прэзідэнту лімонныя дрэўцы ў Зале ўрачыстых цырымоній, і Музей падарункаў, які рэгулярна папаўняецца. Аналітык БІСД Мікалай Сухоцкі адказаў, што Палац Незалежнасці сам па сабе ўнікальны і папаўняецца не толькі новымі прадметамі і сімваламі, але і людзьмі, якія прыходзяць на экскурсіі:

—У Палац Незалежнасці з кожным годам будзе прыходзіць усё больш людзей. Яны будуць напаўняцца эмоцыямі і расказваць сваім знаёмым пра гэты аб’ект. І гэта будзе маштабіравацца і прыцягваць новых гасцей. А што датычыцца напаўнення, трэба сказаць, што тут і так б’ецца сэрца беларускай дзяржаўнасці.

Дворец Независимости

—Тут кожны элемент інтэр’ера расказвае пра нашы дасягненні і кропкі росту, - дадала аналітык БІСД Вольга Багамаз. – Ён дэманструе далейшыя вектары развіцця ў самых розных сферах. Калі знаходзімся тут, нас перапаўняе пачуццё ўпэўненасці ў тым, што наша краіна ў першую чаргу склалася як суверэнная незалежная дзяржава.

Дворец Независимости
Дворец Независимости
Дворец Независимости