Дата публикации

Аб мілітарызацыі на беларускіх рубяжах

«Леапарды» і «Крабы» ходзяць панура...

Мілітарызацыя суседзяў ля беларускіх межаў працягваецца, але Беларусь гатова абараніць свой суверэнітэт

Сітуацыя ля беларускіх межаў працягвае накаляцца: ля паўднёвых рубяжоў украінскія ваенныя размясцілі 15-тысячную групіроўку, а з заходняга боку ваенную прысутнасць нарошчвае НАТА. Так, у першай дэкадзе снежня на польскую ваенна-марскую базу Гдыні прыбыла баявая брыгадная група (больш за 700 баявых машын, уключаючы танкі, БМП і БТР) са складу 1-й пяхотнай дывізіі СВ ЗША. Пасля разгрузкі злучэнне было перакінута да ўсходніх межаў Польшчы для правядзення баявога зладжвання з часткамі Войска польскага. Больш за тое, у пачатку гэтага года чакаецца прыбыцце ў Польшчу яшчэ дзвюх баявых брыгадных груп са складу той жа дывізіі. Што ж адбываецца ў краінах-суседках і чым пагражаюць ваенныя прыгатаванні Паўночнаатлантычнага альянса нашай краіне?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

— Мы павінны чэсна прапісаць тыя рызыкі, пагрозы, якія існуюць, і нашу рэакцыю на іх. Каб і суседзі, і іншыя ведалі, як мы будзем рэагіраваць. Каб не гаварылі, што для кагосьці гэта была нечаканасць. Не трэба нічога хаваць. Усё трэба рабіць чэсна. Калі мы з Расіяй, значыць, мы з Расіяй. Мы стварылі абарончую прастору, у нас агульныя ўзброеныя сілы фактычна (наша армія на вастрыі). Дзейнічае рэгіянальная групоўка. І няхай ніхто нас не крытыкуе і не робіць з гэтага нейкіх ці то фэйкаў, ці то надзвычайных заяў, што «ах, ох, там вось Лукашэнка, расійскія войскі і іншае». А што тут дзіўнага? Мы даўно пра гэта заявілі. Ужо, напэўна, гадоў 20, як мы дамовіліся.

Падчас сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам, 20 верасня 2022 года.

Аналитик БИСИ о милитаризации на белорусских границах

Вайна – гэта мір?

Гаворачы пра ўсходнееўрапейскі рэгіён, нельга не адзначыць той факт, што ўсе нашы суседзі з блока НАТА працягваюць не толькі аказваць усебаковую ваенную дапамогу Украіне, актыўна падтрымлімваючы заакіянскую антырасійскую і антыбеларускую рыторыку, але і планамерна нарошчваюць сваю баявую моц і наступальныя магчымасці. Пра гэта ярка сведчаць канцэптуальныя дакументы будаўніцтва і развіцця нацыянальных узброеных сіл Польшчы і краін Балтыі.

Сёння штатная колькасць польскіх УС складае каля 114 тысяч чалавек. А гэта, між тым, амаль удвая больш, чым у Беларусі. Да 2025 года палякі плануюць давесці гэту колькасць да 250 тысяч, і гэта, заўважце, колькасць арміі мірнага часу.

Прычым падчас будаўніцтва УС плануецца пастаўка ў войскі толькі наступальных узораў узбраення - навейшых знішчальнікаў F-35 пятага пакалення, танкаў «Леапард» розных мадэфікацый, рэактыўных сістэм залпавага агню Himars, 155-міліметровых самаходных гаўбіц Krab. Зараз на гэтай тэхніцы штатныя польскія падраздзяленні пад выглядам наёмнікаў ваююць ва Украіне. У перспектыве, да 2025 года, палякі плануюць правесці мадэрнізацыю і замену на новыя ўзоры 95 працэнтаў парка ўзбраенняў. Толькі задумайцеся – 95 працэнтаў!

Натуральна, павелічэнне колькасці нацыянальных УС, закупка сучасных узбраенняў немагчымы без сур’ёзных фінансавых уліванняў.

І калі ў 2022-м абарончы бюджэт Польшчы склаў 58 млрд. злотых (каля 12,3 млрд. даляраў, што складае 2,2 працэнта УВП), то ў гэтым годзе на нацыянальную абарону плануецца вылучыць рэкордныя 98 млрд.злотых (каля 20,8 млрд. даляраў – 3 працэнты УВП)

Яшчэ адзін прыклад, які падкрэслівае толькі «абарончую» польскую дактрыну. Сёння ўсе часткі і падраздзяленні пагранічнай варты Польшчы, якія дыслацуюцца ў межах прыгранічнай зоны (глыбінёй каля 30 км), заменены злучэннямі і воінскімі часткамі нацыянальных узброеных сіл са сродкамі разведкі і цяжкім узбраеннем. Для чаго засяроджваць ударны кулак у непасрэднай блізкасці ад нашых межаў? Пытанне рытарычнае.

Не адстаюць ад Польшчы і краіны Балтыі. Так, асноўнымі накірункамі будаўніцтва ўзброеных сіл Літвы з’яўляюцца павелічэнне іх колькасці да 30 тысяч чалавек (і гэта з іх-та тэрыторыяй і насельніцтвам!), а таксама нарошчванне баявога патэнцыялу. У прыватнасці, гутарка ідзе аб закупцы сучасных узораў узбраення (замежнай вытворчасці, бо свой ваенна-прамысловы комплекс у іх у прынцыпе адсутнічае) – шматмэтавых верталётаў Black Hawk, навейшых бронетранспарцёраў Boxer, самаходных артылерыйскіх установак PzH 2000, рэактыўных сістэм залпавага агню Himars і MLRS, бронеаўтамабіляў розных мадэфікацый. Першы кантракт на пастаўку Літве батарэі Himars быў заключаны 16 снежня.

У мінулым годзе літоўцы ў сувязі з «пагрозай з Усходу» павялічылі ваенныя расходы амаль на 300 млн. еўра! І іх абарончы бюджэт дасягнуў рэкорднага паказчыку ў 2,52 працэнты УВП – замест запланаваных 2,05 працэнты.

Латвія, нягледзячы на больш сціплы ў параўнанні з суседзямі ваенны бюджэт, таксама працягвае актыўную рэарганізацыю нацыянальных УС і да 2025 года збіраецца павялічыць іх колькасць да 15 тысяч чалавек, таксама з абавязковым наступальным складнікам. Для гэтага закупаюцца сучасныя артылерыйскія сістэмы і баявыя браніраваныя машыны. Плануецца давядзенне абарончых расходаў з 2,05 працэнта ў 2022 годзе да ўзроўню 2,5 працэнта УВП да 2025 года

Прысутнасць і пастаяннае нарошчванне на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі баявых груп НАТА, і перш за ўсё ЗША (па стане на 1 снежня мінулага года больш за 37,5 тыс. ваеннаслужачых) з цяжкім наступальным узбраеннем, лішні раз сведчыць аб падрыхтоўцы Паўночнаатлантычнага альянса да толькі «абарончай» вайны.

ДАРЭЧЫ

Польскія ўзброеныя сілы закажуць яшчэ 70 тысяч аўтаматаў Grot уласнай вытворчасці, якія пачалі распрацоўваць у 2007 годзе для замены «калашнікава». Канструктары і ваенныя сцвярджаюць, што ўдалося выправіць першапачатковыя недахопы, а рашэнне закупіць новую буйную партыю прынята ў тым ліку па вопыту УСУ: Варшава ў мінулым годзе адправіла Кіеву неназваную колькасць аўтаматаў.

Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак заявіў: «Гэтыя аўтаматы заваявалі прызнанне з боку салдат польскіх узброеных сіл, а таксама салдат украінскіх войск. Гэта канструкцыя падвяргалася крытыцы, але ў выніку даказала сваю прыдатнасць, паказала сябе ў баі, гэта значыць важнейшы экзамен аўтамат Grot здаў».

Пагрозе супрацьстаім разам

Пагрозы ваеннай бяспецы Саюзнай дзяржавы дыктуюць неабходнасць каналідацыі сумесных намаганняў Беларусі і Расіі па супрацьдзеянні выклікам на гэтым накірунку. У адказ на зусім не міралюбівую палітыку суседзяў Узброеныя Сілы Беларусі, у тым ліку ў складзе Рэгіянальнай групоўкі войск (сіл), вымушаны планамерна нарошчваць сваю баявую моц, на сённяшні дзень прыведзены ў адпаведнасць з рызыкамі, выклікамі і патэнцыяльнымі пагрозамі ваеннай бяспецы дзяржавы.

Згодна з рэйтынгам армій краін свету, які штогод публікуе міжнародная аналітычная арганізацыя Global Firepower, беларускія УС у спісе мацнейшых армій свету знаходзяцца на 39-м месцы. Хаця яшчэ тры гады таму мы былі 49-мі. Сярод краін, якія ўваходзяць у АДКБ, армія Беларусі па свайму баявому патэнцыялу і баявой моцы – другая пасля Расіі.

Акрамя таго, мяркуючы па заявах шэрагу заходніх аналітыкаў, беларуская армія – адна з самых боегатовых і баяздольных ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Павышэнне ўзроўню баяздольнасці нацыянальных УС стала магчымым дзякуючы граматнай палітыцы ваенна-палітычнага кіраўніцтва краіны і асабістаму ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў рашэнні пытанняў забеспячэння ваеннай бяспекі як складовай і неад’емнай часткі нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Задачы па ўдасканаленні і мадэрнізацыі ўзораў узбраення, пастаўцы ў войска неабходнай тэхнікі былі ясна сфармуляваны Галоўнакамандуючым раней. Таксама была пастаўлена задача развіваць, ствараць, вырабляць менавіта айчыннае ўзбраенне. Дарэчы, беларускім збройнікам ёсць чым ганарыцца.

Мы распрацавалі адзін з лепшых у сваім класе ракетны комплекс «Паланез», які стаіць на ўзбраенні нашых УС, ствараем сучасныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы, сродкі сувязі, супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, бронеаўтамабілі і робатазаваныя комплексы. Многія ўзоры беларускага ўзбраення пастаўляюць на экспарт.

Таксама баявы патэнцыял беларускіх УС павышаецца дзякуючы цеснаму ваенна-эканамічнаму і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву з Расійскай Федэрацыяй. Толькі за апошнія гады заключаны кантракты і пачаты пастаўкі ў войскі сучасных танкаў Т-72 апошняй мадэфікацыі БЗМ, баявых і вучэбна-баявых самалётаў Су-30 і Як-130, шматмэтавых верталётаў розных класаў, а таксама зенітна-ракетных комплексаў. Пастаўка ў снежні ў войска двух ЗРК С-400 і Тор-М2К, а таксама ракетнага комплекса «Іскандэр» характэрны таму прыклад.

Годны адказ сучасным выклікам

Акрамя таго, мы пастаянна ўдасканальваем нацыянальную сістэму супрацьпаветранай абароны. І, дарэчы, заходнія аналітыкі адзначылі, што па колькасці сучасных ЗРК С-300 у працэнтах ад агульнай колькасці зенітна-ракетных сістэм мы займаем лідыруючыя пазіцыі ва ўсім свеце.

Достойный ответ современным вызовам

Зразумела, калі пачнецца ваенны канфлікт, Узброеныя Сілы Беларусі сустрэнуць яго не адны. Мы змацаваны дамоўленасцямі ў межах Саюзнай дзяржавы з расійскімі калегамі. Да нас прыйдуць на дапамогу і нашы браты па зброі з саставу Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бяспецы. Усё разам гэта ўяўляе дастаткова моцную і грозную ваенную сілу. У мэтах павышэння эфектыўнасці прымянення разнародных груповак войск мы пастаянна праводзім розныя міждзяржаўныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

Усё сказанае дае падставы меркаваць, што сёння Узброеныя Сілы Беларусі гатовы і здольны ў поўнай меры і ў любых умовах выконваць задачы ўзброенай абароны краіны, яе суверэнітэту, незалежнасці, канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці.