Дата публикации

У студзені 2022 года АДКБ удалося папярэдзіць развіццё негатыўных сцэнарыяў не толькі ў Казахстане

Сёння, праз год пасля трагічных падзей у Казахстане, мы можам па-новаму зірнуць на магчымыя негатыўныя наступствы дэстабілізацыі абстаноўкі ў гэтай краіне. Калі б не своечасовае ўмяшанне АДКБ, сітуацыя магла б выйсці з-пад кантролю і закрануць інтарэсы іншых краін. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў ваенны аналітык беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.

в январе 2022 года ОДКБ удалось предотвратить развитие негативных сценариев не только в Казахстане

«Казахстан з 1 студзеня 2022 года прыняў старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. І значыць, удар наносіўся не толькі па гэтай ключавой цэнтральнаазіяцкай краіне, але і па ўсім інтэграцыйным аб’яднанні. Калі б Казахстан стаў чарговай гарачай кропкай не карце свету, то гэта абавязкова адбілася б на бяспецы ўсіх астатніх дзяржаў – удзельнікаў СНД. Пры гэтым больш за ўсіх пацярпелі б Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан і Туркменістан. У плане транспартнай інфраструктуры і ў многім эканамічных сувязей яны апынуліся б адарванымі ад Расіі і Беларусі. А апынуўшыся заціснутымі між нестабільным Казахстанам і яшчэ больш нестабільным і непрадказальным Афганістанам, гэтыя дзяржавы сутыкнуліся б з сур’ёзнымі пагрозамі», - сказаў Андрэй Чарнабай.

Па-другое, мы бачым, наколькі кардынальна за мінулы год змянілася знешнепалітычная абстаноўка ў еўрапейскім рэгіёне, працягнуў аналітык БІСД. «Няма сумненняў, што Захад абавязкова выкарыстаў бы нестабільны Казахстан у інтарэсах глабальнага супрацьстаяння з Расійскай Федэрацыяй. Наяўнасць больш за 7,5 тыс. км сухапутнай мяжы між дзвюма краінамі толькі садзейнічала б самым розным правакацыям у адносінах да Расіі. Такім чынам, толькі рашучыя аператыўныя дзеянні АДКБ у студзені 2022 года змаглі папярэдзіць развіццё шэрагу негатыўных сцэнарыяў на постсавецкай прасторы», - дадаў андрэй Чарнабай.