Дата публикации

Што адбываецца на валютным рынку і ў якой валюце лепш захоўваць зберажэнні

Арыенцір на рубель

Фізасобы актыўней прадавалі замежную валюту, чым куплялі

У пачатку года Нацыянальны банк апублікаваў статыстычную інфармацыю пра пакупку-продаж замежнай валюты на ўнутраным рынку. Згодна са справаздачай за стузень - снежань 2022-га фізасобы актыўней прадавалі замежную валюту, чым куплялі. За 12 месяцаў было продана 10,058 мільярда даляраў, куплена – 10,032. Аб тым, што зараз адбываецца на валютным рынку, чаму Нацбанк выдаліў еўра з валютнай карзіны і чаго чакаць ад курса беларускага рубля, мы пагаварылі з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксеем Быкавым.

о том, что происходит на валютном рынке и в чем лучше хранить сбережения

- Аляксей Аляксандравіч, напрыканцы мінулага года Праўленне Нацбанка прыняло рашэнне аб выключэнні еўра з валютнай карзіны і ўстанавіла новыя ўзроўні вагаў валют пры разліку яе кошту. Як гэта паўплывала на звычайнага чалавека?

Алексей Быков

- Ніяк. Еўра як прадавалася ў абменных пунктах, так і прадаецца. Справа ў тым, што карзіна валют – гэта ўнутраны арыенцір Нацыянальнага банка, галоўная мэта якога – зніжэнне інфляцыі. Для гэтага адсочваецца курс беларускага рубля. А ён вызначаецца як сярэднеўзважаны ў адносінах да карзіны валют. Гэта значыць, паўтаруся, каб разумець дынаміку сваёй нацвалюты адносна іншых, выкарыстоўваецца такі метад ацэнкі, як карзіна валют. З 12 снежня ў складзе карзіны Нацыянальнага банка расійскі рубель складае 60 працэнтаў, юань – 10 і даляр – 30.

Ні на валютны рынак, ні на курсаўтварэнне ўнутры краіны гэта карзіна ніякага ўздзеяння не мае.

- У сувязі з чым Нацбанк выдаліў еўра з карзіны валют?

- Скараціліся аб’ёмы гандлю, разлікі па якіх вяліся ў еўра. У 2021-м , скажам, былі вялікія аб’ёмы гандлю ў еўра. Гэта 35 працэнтаў экспарту – разлічваліся за яго ў еўра, і 26 працэнтаў імпарту – за яго таксама разлічваліся ў еўра. Зараз гэтыя аб’ёмы ўпалі дастаткова сур’ёзна.

- Многіх цікавіць адказ на пытанне, у якой валюце лепш за ўсё захоўваць свае зберажэнні?

- У сённяшняй сітуацыі, ва ўмовах турбулентнасці ўсёй сусветнай эканомікі, на яго няма адназначнага адкузу. Кожны вольны паступаць так, як яму падказвае інтуіцыя. Упэўнены, што чытачы ведаюць пра дыверсіфікацыю - захоўванне ў розных актывах. Важна не забыаць пра іх ліквіднасць, каб магчыма было хутка прадаць які-небудзь актыў. Напрыклад, ліквіднасць каштоўных металаў значна меншая, чым у валют: цэны на золата растуць, але яго продаж зачна саступае кошту пакупкі. Людзям жа больш выгадныя тыя актывы, дзе разбежка між курсам пакупкі і продажу невялікая.

Калі захоўваць грошы ў беларускіх рублях, то, па меншай меры, нічога не страціш на пакупцы і на продажы, як у выпадку з замежнымі валютамі.

Валюта

- У нашай краіне на працягу некалькіх месяцаў назіралася дэфляцыя. Што будзе ў бліжэйшы час з агульным узроўнем цэн на тавары і паслугі?

- Нагадваю, што ў інфляцыі ёсць унутраныя і знешнія крыніцы. Унутраныя – гэта калі нашы вытворцы і імпарцёры самі павышаюць цэны, устанаўліваючы больш высокія гандлёвыя і імпартныя надбаўкі. Але зараз гэты інструмент мінімізіраваны за кошт новага заканадаўства: Дырэктывы Прэзідэнта №10 «Аб недапушчальнасці росту цэн» і пастановы Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн». Фактычна ўнутраныя крыніцы інфляцыі зведзены да магчымага мінімуму.

Чаму могуць расці цэны? Толькі за кошт знешніх крыніц: калі падаражаюць імпарціруемыя тавары, якія або паступаюць на наш спажывецкі рынак, або выкарыстоўваюцца ў якасці прамежкавых у вытворчасці беларускіх тавараў. Ці падаражаюць яны, цяжка сказаць. Калі гаварыць аб сыравіне – энергарэсурсах або металах, то зараз назіраецца спад на сыравінных рынках, зніжэнне цэн. Гэта абумоўлена рознымі фактарамі. Адзін з асноўных – палітыка амерыканскай Федэральнай рэзервовай сістэмы, якая павялічыла працэнтныя стаўкі, за кошт чаго і адбылося зніжэнне цэн на сыравіну.

Калі ўсё будзе так, як у мінулым годзе, то нават ва ўмовах абмежаваных паставак у нас не будзе сур’ёзных крыніц інфляцыі. Рынак паступова справіўся з пошукам альтэрнатыўных каналаў паставак пэўных груп тавараў, у прыватнасці, з Кітая. Але зноў жа, мы жывем у непрадказальным свеце, заўсёды ёсць нейкія форс-мажоры.

- На наш погляд, ці не вельмі многа мы, беларусы, надаем увагі назіранню за курсамі, пытанням, у чым захоўваць, як захоўваць і гэтак далей?

- Сёння насельніцтва краіны актыўна павышае сваю фінансавую пісьменнасць – і гэта вельмі добра. Больш за тое, той факт, што ў людзей узнікае пытанне, у чым захоўваць свае фінансы, гаворыць аб тым, што ў іх ёсць свабодныя грошы. І гэта радуе.