Дата публикации

Беларусь – Егіпет: экспертная дыпламатыя ў перыяд глабальных змен

15 сакавіка 2023 года Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет удзельнічалі ў экспертным круглым стале сумесна з Егіпецкім саветам па міжнародных адносінах.

Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па актуальных праблемах міжнароднага парадку дня, а таксама ацэнках, выкладзеных у артыкуле У.У. Макея «Ліберальны міжнародны парадак: ці можна яго выратаваць у сённяшнім негегеманісцкім свеце?», напісаным незадоўга да яго заўчаснага скону ў 2022 годзе.

Егіпецкія эксперты высокага ўзроўню, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, закранулі пытанні трансфармацыі сучаснага светаўладкавання і адзначылі перспектывы беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў розных сферах

Аналітыкі БІСД выступілі з дакладамі па пытаннях актуальных тэндэнцый рэгіяналізацыі, трансфармацыі паняцця «нацыянальныя інтарэсы» ў сучасных умовах і ўзыходзячых трэндаў у сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі важную ролю навукова-экспертнага ўзаемадзеяння ў сучасных умовах. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб далейшых кантактах на трэку экспертнай дыпламатыі.

Беларусь-Египет
Беларусь-Египет