Дата публикации

БІСД інтэгруецца ў экспертную супольнасць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

20 красавіка 2023 года ў Беларускім інстытутце стратэгічных даследаванняў адбыўся круглы стол на тэму “Экспертны трэк ШАС: перспектывы і магчымасці для Беларусі” з удзелам намесніка Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Логвінава Рыгора Сямёнавіча.

Экспертнае мерапрыемства адбылося ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых падчас удзелу дэлегацыі БІСД у міжнароднай канферэнцыі аналітычных цэнтраў ШАС (г.Нью-Дэлі, 22-25 сакавіка 2023 года), арганізаванай Індыйскім саветам па міжнародных справах.

З улікам набыцця Рэспублікай Беларусь статусу, які чакаецца, паўнапраўнага члена ШАС, а таксама звязаных з гэтым планаў БІСД інтэгравацца ў экспертна-кансультацыйныя механізмы ШАС у фармаце зацікаўленай прадметнай дыскусіі Рыгор Логвінаў падзяліўся сваімі ацэнкамі бягучай рэгіянальнай абстаноўкі ў зоне адказнасці Арганізацыі напярэдадні чарговага раунда пашырэння, пасля чаго адказаў на пытанні аўдыторыі.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу сістэмных рабочых кантактаў між БІСД і Сакратарыятам ШАС у розных фарматах і павестцы, якая прадстаўляе ўзаемны інтарэс.

БИСИ интегрируется в экспертное сообщество Шанхайской организации сотрудничества