Дата публикации

Намеснік Генеральнага сакратара ШАС: Беларусь уступае ў арганізацыю, якая заўсёды гатова падставіць плячо, а не нагу

Беларусь уступае ў тое, што называецца сям’ёй ШАС - у прастору, дзе няма раздзяляльных ліній, няма тых, хто вядзе, і тых, каго вядуць. І дзе нікому ніхто не навязвае сваіх стандартаў, сваіх уяўленняў і мадэляў жыццёвага ўкладу. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску намеснік Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рыгор Логвінаў напярэдадні круглага стала “Экспертны трэк ШАС: перспектывы і магчымасці для Беларусі”, які адбываўся ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў.

ШОС

У гутарцы з беларускімі журналістамі намеснік Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падкрэсліў:

– Беларусь уступае ў тое, што называецца сям’ёй ШАС. Гэта значыць Беларусь цалкам, юрыдычна, уваходзіць у прастору, дзе няма раздзяляьных ліній, няма тых, хто вядзе, і тых, каго вядуць – і дзе нікому ніхто не навязвае сваіх стандартаў, сваіх уяўленняў і мадэляў жыццёвага ўкладу. Гэта перш за ўсё. Беларусь уступае ў арганізацыю, якая заўсёды гатова падставіць плячо, а не нагу. І ШАС, якая аператыўна, неадкладна аказала маральна-палітычную падтрымку ўладам Казахстана падчас вядомых студзеньскіх беспарадкаў, паказала, што яна здольная хутка і важка выступіць на баку сваіх членаў.

Пры гэтым Рыгор Логвінаў заўважыў:

– Што датычыцца матэрыяльнага супрацоўніцтва, Беларусь становіцца ўдзельнікам вялкіай колькасці праграм – валютных, транспартных, лагістычных, экалагічных, навукова-тэхнічных. Тым больш, што Беларусь ужо дастаткова пераканаўча паказала - ва ўсякім разе, тым, хто захаваў здольнасць да аб’ектаўнага погляду на рэальнасць, - што яна - не глухое бульбянае поле, а магутная дзяржава з высокім і магутным навукова-тэхнічным патэнцыялам, які тым больш можа быць рэалізаваны і ў фармаце ШАС.

БИСИ

Рыгор Логвінаў - расійскі дыпламат, знаходзіцца на дыпслужбе з 1979 года. Ён працаваў на розных пасадах у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў СССР і Расійскай Федэрацыі, а таксама ў пасольствах у Кітаі і ЗША. У 2016-2019 гадах - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Аўстраліі і па сумяшчальнасці ў Вануату, Науру, Тувалу і Фіджы. З чэрвеня 2019 года – пасол па асобых даручэннях МЗС Расіі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, валодае кітайскай, англійскай і нямецкай мовамі. Гаворачы пра мэты прыезду ў Мінск, ён паведаміў:

– Мая непасрэдная мэта - прыняць удзел у адкрыцці 29-й сесіі форуму ЦІБО і 5-й сесіі Еўразійскага цыфравога форуму. Аднак я пастараўся, зыходзячы са сваіх інтварэсаў і мандата як намеснік Генеральнага скратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва таксама правесці кансультацыі ў Выканкаме СНД з Першым намеснікам генеральнага сакратара Леанідам Васільевічам Анфімавым, а таксама правесці сустрэчы ў некалькіх акадэмічных і адукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Як патлумачылі парталу sb.by у БІСД, візіт намесніка Генеральнага сакратара ШАС Рыгора Логвінава ў Беларусь адбыўся ў развіццё папярэдніх дамоўленасцей , дасягнутых падчас удзелу дэлегацыі БІСД у міжнароднай канферэнцыі аналітычных цэнтраў ШАС (г.Нью-Дэлі, 23-25 сакавіка 2023 г), арганізаванай Індыйскім саветам па міжнародных справах. Круглы стол, які сёння адбываецца, з’яўляецца першым у 2023 годзе ў шэрагу іншых тэматычных пляцовак, арганізуемых БІСД напярэдадні набыцця Рэспублікай Беларусь статусу паўнапраўнага члена ШАС, якое чакаецца. Падчас гэтага мерапрыемства плануецца абмеркаваць пытанні экспертнага вымярэння ШАС у кантэксце планаў БІСД, якія ідуць побач з інтэграцыяй ў яго экспертна-кансультацыйныя механізмы, а таксама іншыя актуальныя аспекты функцыянавання Арганізацыі.