Дата публикации

Аналітык БІСД зрабіў прагноз аб перспектывах развіцця АДКБ

У АДКБ раней не ўлічвалася геапалітыка ў тым сэнсе, что саюз быў створаны не супраць кагосьці, а для калектыўнай абароны на рэгіянальным узроўні. Такі погляд журналістам агучыў аналітык БІСД Анатолій Баяшоў, каментуючы нядаўняе пасяджэнне ПА АДКБ. Ён зрабіў прагноз датыкальна перспектыў развіцця арганізацыі:

– Акцэнтам у дзейнасці АДКБ на бліжэйшы час стане выкарыстанне міратворчага патэнцыялу з перспектывай выхаду ў міратворчыя аперацыі. А таксама далейшае ўмацаванне каардынацыі АДКБ па пытаннях ваеннага, тэхнічнага і палітычнага супрацоўніцтва. Палітычнага супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, якія нямнога шырэй. У тых жа рабочых органах або Генеральнай Асамблеі ААН.

Гэта значыць будзе ўмацоўвацца ўзаемадзеянне краін-удзельніц АДКБ па падтрымцы адзін аднаго па пытаннях міжнароднай павесткі і адстойвання агульнай пазіцыі. Чаму ў гэтым узнікла неабходнасць? Анатолій Баяшоў растлумачыў:

– Напрыклад, АБСЕ і ААН – гэта класічныя міжнародныя, міжурадавыя арганізацыі. Іх членамі з’яўляюцца дзяржавы, якія могуць дамаўляцца між сабой на вышэйшым узроўні, але калі яны дамовіцца не здольныя, што мы зараз і бачым, асобныя дзяржавы адыходзяць ад перагавораў. Тады ў справу ўступаюць два асноўныя працэсы: палітызацыя і прыватызацыя. Што гэта значыць? Гэта калі за кошт дабравольчых узносаў адкрываюцца інструменты фінансавання, праектная дзейнасць, ствараюцца дадатковыя дэпартаменты, якія працуюць у вузкім накірунку і якія адказвюць інтарэсам толькі пэўнай групы дзяржаў. Астатнія ўдзельнікі арганізацыі вымушаны гэта ігнараваць, паколькі пры стварэнні вузкаспецыялізаванага дэпартамента не ўсе краіны свету могуць прапанаваць туды прафесійныя кадры і свае метадалогіі маніторынгу.