31 кастрычніка 2024 г. на палях II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы пры ўдзеле пасла ААЭ ў Беларусі Ібрагіма Саліма Махамеда аль-Мушараха адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БІСД і Эмірацкім цэнтрам стратэгічных даследаванняў. Партнёраў прадставіў кіраўнік Цэнтра Яго Правасхадзiцельства Шэйх Султан бен Махамед Аль-Нуэймі.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага развіцця ўзаемадзеяння і акцэнтавалі важнасць практыкаарыентаванага падыходу з улікам інтэнсіўнасці беларуска-эмірацкіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.