4 снежня 2019 года Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам (БелТА) запускаюць новы аналітычны праект “Экспертнае асяроддзе”. Першае пасяджэнне пачнецца з актуальнай тэмы палітычнага сезону-2019 – “Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады”.
“Экспертнае асяроддзе” – гэта не проста пляцоўка для абмену думкамі. Тут не гавораць пра банальнасці, якія вядомыя ўсім. Праект унікальны тым, што яго ўдзельнікі спрабуюць зазірнуць “за далягляд”. Менавіта для гэтага за круглым сталом збіраюцца аналітыкі БІСД, прадстаўнікі “фабрык думкі”, лідары меркаванняў і вядучыя беларускія і замежныя эксперты.