Пагроза харчовага крызісу - адна з ключавых прычын глабальнай нестабільнасці ў свеце
Нарастанне праблем у сферы харчовай бяспекі – лагічны адказ на тыя працэсы, якія разгортваюцца ў сусветнай эканоміцы і палітыцы. І хаця большасць дзяржаў працягваюць працаваць у межах механізмаў, якія складаюць сістэму міжнарорднай харчовай бяспекі, неабходна прызнаць, што яна практычна цалкам страціла сваю эфектыўнасць. Праблемы харчовай бяспекі адарваны ад рэальнасці сусветнага развіцця. Калі мы звернемся да ключавых дэкларацый, напрыклад, “Рымскай дэкларацыі аб сусветнай харчовай бяспецы” 1996 года, то ўбачым, што яны ператварыліся ў насмешку з сусветнай супольнасці. Практычна ўсе палажэнні – нарабочыя.
Рэальнасць, з якой мы маем справу, сфарміравана дзвюма падзеямі – пандэміяй і санкцыямі. Першая выявіла мноства недахопаў і пралікаў у сістэме забеспячэння харчаваннем у свеце. Сярод іх збоі ў ланцужках паставак, павышэнне цэн на прадукты харчавання, зніжэнне даходаў, умацаванне сацыяльнага няравенства, абмежаванне права на харчаванне. Даклады міжнародных арганізацый прама ўказвалі на тое, што нягледзячы на намаганні структур ААН, адэкватныя рашэнні так і не былі знойдзены.
Пагроза харчовага крызісу сёння - адна з ключавых прычын глабальнай нестабільнасці ў свеце. Засуха ў многіх рэгіёнах, наступствы пандэміі, нестабільнасць паставак угнаенняў і энерганосбітаў садзейнічаюць росту вытворчых і іншых выдаткаў.
У той жа час у працэсе трансфармацыі светаўладкавання абвастрыліся складаныя геапалітычныя канфлікты, у межах якіх ідзе барацьба не толькі за кантроль над тэрыторыяй, але і над перамяшчэннем або магчымасцю выбудоўваць сеткі камунікацый у сваіх інтарэсах праз палітычныя межы. Гэтыя канфлікты, разам са зменамі клімата і іншымі фактарамі, у сярэднетэрміновай перспектыве пачалі ўмацоўваць харчовую нестабільнасць.
Гэта тэма стала актуальным міжнародным трэндам. У медыасферы ўсё часцей з’яўляюцца публікацыі пра глабальны голад і абвастрэнне канкурэнцыі на сусветных харчовых рынках як наступствах геапалітычных канфліутаў. Прычым гэтыя публікацыі нярэдка становяцца аб’ектам палітызацыі.
Можна прыйсці да вываду, што ва ўмовах, якія склаліся, намаганні Захаду накіраваны не на рашэнне глабальных харчовых праблем, а перш за ўсё на дэстабілізацыю адносін між Расіяй і Кітаем, перашкоду планам Беларусі і Расіі па дыверсіфікацыі ланцужкоў паставак харчавання, пастаўкам калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.
Новы буйны эканамічны і сацыяльна-палітычны крызіс (напрыклад, паглыбленне афганскай праблемы або эскалацыя блізкаўсходняга канфлікту) можа прывесці да дадатковых хваляў міграцыі, якія здольны закрануць не толькі краіны, але і дэстабілізаваць рэгіёны, уцягнуўшы іх у вадаварот геапалітычнай турбулентнасці.
Гэтак жа заходнія абмежаванні ў адносінах беларускіх і расійскіх вытврцаў угнаенняў, уключаючы перакрыццё шэрагу традыцыйных гандлёвых і транспартных шляхоў, звужаюць магчымасці паставак калійнай прадукцыі на сусветныя рынкі, а штучна створаны дэфіцыт аўтаматычна садзейнічае росту яе кошту і правакуе нестабільнасць.
Санкцыйная павуціна зацягвае вузел на праблеме харчовай бяспекі. Акрамя палітычнай карты свету сфарміравана санкцыйная – Іран, Венесуэла, М’янма, Сірыя, КНДР, Куба, Беларусь, Расія. Мы на парозе таго, каб атрымаць глабальны санкцыйны пакет для Кітая. Колькасць санкцый, уведзеных супраць гэтых краін, вылічаецца тысячамі. У выніку практычна трэцяя частка свету знаходзіцца пад санкцыямі, якія на самой справе з’яўляюцца аднабаковымі абмежавальнымі мерамі. Гэтыя краіны выключаны з глабальнага дыялогу, і фактычна існуючая сістэма забеспячэння харчовай бяспекі пераўтворана ў “кульгавую качку”. Такім чынам, вялізная праца распрацоўшчыкаў Статута ААН таксама пастаўлена пад вялікае пытанне.
Галоўнае пытанне сучаснасці - як справіцца з гэтымі выклікамі?
Мы падышлі да той кропкі, якая патрабуе жорсткіх і рашучых мер. У якасці першага кроку неабходна адмяніць геапалітыку, выразна аддзяліць яе ад праблематыкі глабальнай і рэгіянальнай харчовай бяспекі. Важна спыніць заходнюю практыку продажу індульгенцый і паспрабаваць адказаць на пытанне: якім чынам абмежаваная колькасць краін атрымала прэміяльныя магчымасці ў сферы рэгулявання сусветнай эканомікі?
Барацьба з пагрозамі ў сучасных умовах павінна ў большай ступені закранаць сацыяльна-эанамічную плоскасць. Яна павінна ўключаць у сябе ўмацаванне ўзаемнага даверу, развіццё рэгіянальных узаемасувязей, аднаўленне гандлёвай і транспартнай інфраструктуры. Важным прыярытэтам таксама з’яўляецца акцэнт на праблематыцы харчовай бяспекі ў адпаведных праграмных і канцэптуальных дакументах, асабліва ў сферы нацыянальнай бяспекі.
Наша краіна са свайго боку ніколі не ідзе шляхам крытыкі і дэкларацыі рашэнняў. Відавочна, што абноўленая сістэма харчовай бяспекі мяркуе, у першую чаргу, адмену ўсіх аднабаковых абмежавальных мер у адносінах да усіх краін, асабліва ў сферы вытворчасці і дастаўкі прадуктаў харчавання, адпаведных тэхналогій і ўгнаенняў. Так, мы не маем ілюзій наконт магчымасці запуску паўнамаштабнага і прадметнага дыялогу, накіраванага на забеспячэнне харчовай бяспекі на глабальным узроўні, аднак гэта добрая аснова для пачатку размовы. Няпростая ў сучасных умовах задача, якая тым не менш, патрабуе глыбокай прапрацоўкі і сапраўды стратэгічнага погляду. Бо ад яе рашэння залежыць лёс будучых пакаленняў.