Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу для мяне, найперш, вялікі гонар. Абноўлены статус галоўнага прадстаўнічага органа народаўладдзя накладвае сур'ёзную адказнасць на кожнага, каму даверылі прадстаўляць інтарэсы і прымаць рашэнні ад імя ўсяго народа.
Мы ўсе выдатна разумеем, у якіх няпростых знешнепалітычных умовах знаходзіцца наша краіна, які ціск на яе аказваецца. Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў сацыяльнага самаадчування насельніцтва рэгіёна, якія праводзяцца аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў па Гродзенскай вобласці. Усё часцей для людзей на першы план выходзяць пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі, захавання міру і спакою на нашай зямлі. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны лічу асабліва актуальным і адпаведным тым выклікам, з якімі мы ўжо сутыкнуліся і патэнцыйна можам сутыкнуцца ў будучыні.
Такім чынам, рашэнні сёмага УНС будуць накіраваны не толькі на ўнутраны, але шмат у чым і на знешні контур. У гэтым для сябе бачу некаторае адрозненне маючага адбыцца пасяджэння ад тых, што ужо адбыліся. Мы павінны дакладна заявіць як і аб нашых мірных ініцыятывах, жаданні весці з усімі раўнапраўны, узаемавыгадны дыялог, так і аб гатоўнасці супрацьстаяць любым спробам дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры нашай краіны, прымяненню сілы ў дачыненні да дзяржавы і грамадзян.
Таксама хацелася б адзначыць ўзрастаючую ролю суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, грамадскіх аб'яднанняў. Найбольш аўтарытэтныя з іх, якія прадстаўляюць усе самыя значныя сацыяльныя групы, атрымалі права ўдзельнічаць у фарміраванні УНС. З улікам таго, што выпрацаваныя сходам даручэнні стануць абавязковымі для выканання дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі, мы становімся сведкамі працы новага інструмента прамога народаўладдзя.