Секцыя «Суверэнная эканамічная і фінансавая палітыка»
Рэспубліка Беларусь выступае за пашырэнне ўзаемадзеяння ў шматбаковых фарматах з традыцыйнымі партнёрамі і дружалюбнымі дзяржавамі, імкнецца да актыўнага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. Дарэчы, сённяшняе выступленне адбываецца напярэдадні важнай для нашай краіны падзеі – уступлення ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. І гэта знакавы для Беларусі момант.
БРІКС, без сумнення, з'яўляецца адной з важнейшых аб'яднаўчых пляцовак у пытаннях забеспячэння глабальнай бяспекі, устойлівага развіцця і эканамічнай кааперацыі.
У сваім дакладзе я спрабую коратка выкласці экспертнае бачанне магчымасцей і патэнцыялу БРІКС для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў-удзельнікаў і краін-партнёраў.
Пачну з трох асноватворных працэсаў, на якія, на нашу думку, трэба звярнуць увагу.
Па-першае, паспяховае развіццё БРІКС стварыла шэраг аб'ектыўных нарастаючых трэндаў, якія павышаюць ролю аб'яднання ў сістэме міжнародных адносін. Пералік пытанняў, якія абмяркоўваюцца ў межах БРІКС, увесь час расце. Павялічваецца і колькасць дзяржаў, якія жадаюць далучыцца да арганізацыі. Сёння БРІКС прапаноўвае праекты рашэнняў і артыкулюе прынцыповыя пазіцыі па ключавых аспектах рэгіянальнай і міжнароднай павесткі.
Па-другое, грамадству патрэбны механізмы новай кааперацыі і ўзаемадзеяння між краінамі. Асабліва, калі адны супольнасці моцна пакутуюць ад наступстваў трагедыі, пераадоленне магчыма толькі калектыўнымі мерамі. Гэта паказала пандэмія каронавірусу. Не важна, які ў краіны патэнцыял і што яна вырабляе. Важна, хто дапаможа.
Па-трэцяе, мадэль БРІКС сёння прываблівая для міжнародных партнёраў і з'яўляецца апорай шматпалярнага свету. У аснове поспеху БРІКС ляжыць узаемадзеянне краін на аснове разумення і прыняцця культур, менталітэтаў, каштоўнасцей, павагі да нацыянальных традыцый.
Пляцоўка БРІКС дае ўнікальны шанц для малых і сярэдніх краін знаходзіцца ў цеснай кааперацыі з буйнымі дзяржавамі.
Прыкладам такога ўнікальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца Беларусь і Расія, асіметрычныя па патэнцыялу дзяржавы. Наш інстытут сумесна з расійскімі калегамі з Агенцтва Стратэгічных Iніцыятыў рэалізуе праект па развіцці прамысловага турызму Беларусі і Расіі. У выніку мы бачым, што кааперацыйныя сувязі ў прамысловасці з'яўляюцца адным з ключавых паказчыкаў поспеху інтэграцыйнага партнёрства дзвюх краін. Важным складнікам будзе частка ідэалогіі, якая дапаможа данесці каштоўнасць рабочых прафесій, забяспечыць падрыхтоўку і пераемнасць кадраў. Але, у першую чаргу, у межах дадзенага праекта мы хочам паказаць моладзі, што такое прамысловасць, інавацыі, рэальны сектар эканомікі.
Разам з тым, праяўляюць сябе і выклікі. У прыватнасці, адбываецца тармажэнне тэмпаў і якасці міжнароднай інтэграцыі на фоне санкцыйнага ціску. Фіксуюцца спробы выціскання краін-членаў і краін-партнёраў з сістэмы глабальнага гандлю.
Актыўна ўзаемадзейнічаючы з партнёрскімі фабрыкамі думкі, наш Інстытут бачыць, што мы ўсе сутыкаемся з аднолькавым наборам праблем: змяненне клімата, пагрозы біялагічнай і экалагічнай бяспекі, даступнасць аховы здароўя, дэфіцыт вады і харчавання, разбурэнне лагістычных схем дабычы рэсурсаў і ланцужкоў іх паставак.
Адбываюцца тэхналагічныя дысбалансы натуральнага і штучнага характару, узмацняецца жорсткасць барацьбы за тэхналагічны суверэнітэт.
Улічваючы згаданыя вышэй працэсы, а таксама выклікі, важна разам працаваць над купіраваннем рызык.
Так, са свайго боку выразна падтрымліваем стварэнне валютна-фінансавай і плацёжнай платформы БРІКС, якая спрасціць узаемны гандаль між краінамі-членамі і партнёрамі. Зараз як ніколі важны пошук дзейснага міжнароднага плацёжнага механізму – аналага SWIFT для мінімізацыі страт пры ўзаемаразліках з выкарыстаннем "знешніх" рэзервовых валют. Гэта павінна быць гібкая фінансавая сістэма, якая садзейнічае развіццю ўсіх інстытутаў БРІКС+.
Важны пераход да больш цеснай кааперацыі ў мэтах стварэння ўнікальных тэхналогій на аснове павагі тэхналагічнага суверэнітэту краін-членаў і партнёраў БРІКС. Асновай будзе выбудоўванне шматфункцыянальнай сістэмы трансфера тэхналогій і профільнага рынку з улікам краінавых спецыялізацый і сыравіннай базы.
Беларусь, напрыклад, мае значныя рэсурсы мінеральных угнаенняў, а развітая сістэма аграпрамысловай вытворчасці і назапашаны вопыт у прамысловай спецыялізацыі краіны могуць унесці ўклад у рашэнне праблем харчовай бяспекі на прасторы БРІКС
Таксама, БРІКС уяўляе сабой аб'яднанне дзяржаў, кожная з якіх з'яўляецца лідарам у сваім рэгіёне і членам рэгіянальных арганізацый, валодае вялікім вопытам развіцця рэгіянальнай інтэграцыі.
У гэтай сувязі, напрыклад, у сферы мадэльнага заканадаўства, якое існуе ў кожным з нашых рэгіёнаў, важны абмен набытым вопытам, які будзе садзейнічаць збліжэнню прававых сістэм і раскрыццю патэнцыялу адзін аднаго.
Завяршаючы, адзначу, што БРІКС – гэта прастора новага тыпу, у якой імкнуцца зазірнуць за гарызонт бягучых тэндэнцый змянення свету, сфарміраваць стратэгічнае бачанне новых ідэй і сэнсаў развіцця.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў будзе імкнуцца да прапрацоўкі новага практычнага зместу нашага ўдзелу ў рабоце БРІКС, пошуку свежых сэнсаў, выкарыстоўваючы напрацаваны вопыт і патэнцыял. Мы і далей будзем весці экспертны дыялог з вучонымі, аналітыкамі, асобамі, якія прымаюць кіраўнічыя рашэнні ў інтарэсах фарміравання агульнага рынку ідэй і выявы будучыні БРІКС, заснаванай на ўзаемным даверы і павазе.
Дзякую за ўвагу!