"Si vis pacem, para bellum" («Хочаш міру – рыхтуйся да вайны») - Карнелій Непот
На фоне прыкметнай актывізацыі рознафарматных глабальных міратворчых ініцыятыў па Афганістане, шырокіх намаганняў на гэтым вектары рэгіянальных ігракоў, напрыклад, Узбекістана, прыкмет пэўнай разрадкі ў Кашміры на спрэчнай індыйска-пакістанскай мяжы вельмі кантрасна выглядае даклад Нацыянальнага разведвальнага савету ўрада ЗША «Глабальныя тэндэнцыі», апублікаваны 7 красавіка ў Вашынгтоне.
Папярэджаны – значыць узброены
Дакумент (больш за 150 лістоў) складаецца раз у чатыры гады. У аналагічным дакуменце адміністрацыі Абамы ў 2017 годе змяшчалася папярэджанне пра пандэмію і шырокія эканамічныя зрухі як яе наступствы. Ацэньваючы гэты прагноз з пазіцый сённяшняга дня, «Глабальныя тэндэнцыі - 2021» выглядаюць як злавеснае прароцтва. Хаця і Афганістан, і Кашмір самі па сабе даўно ўяўляюць «бурлівы кацёл» сістэмных супярэчнасцей і канфліктаў, які можа ўзарвацца ў любы момант па малейшаму,нават нязначнаму поваду. Пагэтаму ў гэтай частцы прадказанне амерыканскіх аналітыкаў адназначна асуджана на «поспех», хаця і сумнеўна з гуманітарнага пункту гледжання.
У дакуменце адзначаецца, што «Індыя і Пакістан могуць быць уцягнутымі ў буйнамаштабную вайну, якую ні адзін з бакоў не хоча, асабліва ў выпадку здзяйснення тэракта, які індыйскі ўрад палічыць асабліва значнным».
Разглядаецца магчымы трыгер патэнцыяльнай вайны ў бліжэйшыя пяць гадоў, а іменна, здольнасць груп баевікоў праводзіць трансмежавыя атакі, рашымасць Нью-Дэлі да мераў у адказ і гатоўнасць Ісламабада адказаць люстрана (што і рабілася да сённяшняга часу). Аўтары папярэджваюць, што «пралік урадаў з абодвух бакоў можа прывесці да зр ыву стрымлівання, якое абмяжоўвае канфлікт да ўзроўню, з якім кожны бок лічыць, што ён можа справіцца». Асобна адзначаецца, што вайна можа прывесці да доўгатэрміновых эканамічных і палітычных наступстваў.
У дакладзе асобна гаворыцца, што «дзеянні ЗША у Афганістане на працягу наступнага года будуць мець значныя наступствы ва ўсім рэгіёне, асабліва ў Пакістане і Індыі». Гэта будзе «асабліва верна», калі ў Афганістане ўзнікне вакуум бяспекі, які прывядзе да грамадзянскай вайны між талібамі і іх афганскімі праціўнікамі, пашырэнню свабоды маневра для рэгіянальных сетак баевікоў або патоку злачынцаў і бежанцаў.
У выніку робіцца вывад, што падзеі ў Афганістане будуць падсілкоўваць палітычную напружанасць і канфлікт у Пакістане і падаграваць канфрантацыю між Індыяй і Пакістанам. У свеце новых заяў Вашынгтона і Талібана наконт выканання Дахінскіх пагадненняў (у частцы тэрміну вываду амерыканскага кантынгенту з Афганістана), напэўна, падзеі стануць развівацца менавіта па такім сумным сцэнарыі.
Узбекістан – як рэгіянальны інтэгратар і міратворац
Змяшчаючы фокус у бок ад амерыканскіх прагнозаў і фактычных рэалій, асобна трэба звярнуць увагу на дыпламатычную актыўнасць Узбекістана ў рэгіёне Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі.
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў 29 снежня 2020 года ў сваім пасланні парламенту агучыў прыярытэты знешняй палітыкі краіны на 2021 год. Прынцыпіяльна новым аспектам стаў акцэнт на паўднёвы накірунак – развіццё супрацоўніцтва з Паўднёвай Азіяй і садзейнічанне ўстанаўленню міру ў Афганістане вылучаны ў якасці прыярытэтаў.
Сістэмаўтваральнай падзеяй такіх намаганняў павінна стаць анансіраваная Шаўкатам Мірзіёевым на 75-й сесіі Генасамблеі ААН міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню «Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемасувязь. Выклікі і магчымасці», каторая адбудзецца ў Ташкенце ў чэрвені гэтага года. Мерапрыемства, па задумцы арганізатараў, павінна надаць імпульс комплекснаму развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, стварыць моцныя канцэптуальныя асновы для больш цеснага ўзаемадзеяння двух рэгіёнаў і напаўнення міжрэгіянальнай павесткі канкрэтнымі праектамі стратэгічнага характару, якія маглі б раскрыць каласальны нерэалізаваны патэнцыял супрацоўніцтва.
Бачанне Ташкентам афганскага ўрэгулявання, яго ўздзеяння на рэгіянальныя працэсы, у тым ліку на прасторы ШАС, выклаў у лютым Элдор Арыпаў, дырэктар Інстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан. На яго думку, перспектывы стабільнага і ўстойлівага развіця ў Цэнтральнай Азіі непарыўна звязаны з устанаўленнем міру ў Афганістане. Без рашэння афганскага канфлікту немагчымы росквіт Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.
Асабліва падкрэсліваецца, што на працягу многіх стагоддзяў Афганістан быў важным звяном у рэгіянальным гандлі, культурным, навуковым і інтэлектуальным абмене, іграючы ролю маста, які звязвае Цэнтральную і Паўднёвую Азію. У гэтай сувязі мір у гэтай краіне, каторую яшчэ называюць Сэрцам Азіі, адкрывае ўнікальныя стратэгічныя магчымасці для аднаўлення і далейшага развіцця сістэмы ўзаемасувязі паміж гэтымі субрэгіёнамі.
Выкарыстанне транзітна-інфраструктурнага патэнцыялу Афганістана забяспечыць краінам Цэнтральнай Азіі карацейшы выхад да марскіх партоў Пакістана, што было б выгадна не толькі Узбекістану, але і ўсім цэнтральнаазіяцкім рэспублікам, Паўднёвай Азіі і манархіям Бліжняга Усходу.
З умацаваннем ўзаемасувязі, падкрэслівае Элдор Арыпаў, будуць фарміравацца спрыяльныя ўнутраныя і знешнія прадпасылкі для развіцця не толькі міжрэгіянальнага гандлю, культурных і навуковых абменаў, але і падтрымкі міру і стабільнасці на вялікай прасторы двух рэгіёнаў.
Рэгіянальны кантэкст
У сваю чаргу, генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў адзначае, што хуткае ўрэгуляванне сітуацыі ў Афганістане з’яўляецца адным з важнейшых фактараў падтрымкі і ўмацавання бяспекі і стабільнасці на прасторы гэтай арганізацыі. Палітычнай асновай да пачатку афганскага мірнага працэсу, на яго думку, стала Ташкенцкая канферэнцыя па Афганістану ў сакавіку 2018 года, а таксама ініцыятывы Шаўката Мірзіёева па прыняцці плана практычных мер сацыяльна-эканамічнага аднаўлення Афганістана ў межах кантактнай групы ШАС – Афганістан.
Узрастаючую ролю ШАС, у якой прадстаўлены ўсе суседзі Афганістана, у падтрымцы ўнутрыафганскага дыялогу і ўцягванні яго ў рэгіянальныя сувязі падтрымлівае глава МУС Пакістана Шах Курэшы. На яго думку, дасягненне міру і стабільнасці ў гэтай краіне адкрывае новыя стратэгічныя магчымасці для вывядзення на беспрэцэдэнтны узровень трансрэгіянальнай узаемасувязі між Цэнтральнай і Паўднёвай Азіяй.
Рэгіянальныя эксперты лічаць, што ў кантэксце афганскага кейса неабходна гаварыць не столькі аб міры, колькі аб прыхаваных магчымасцях пасля ўстанаўлення. Нават адносная стабільнасць і мір у Афганістане садзейнічалі б з эканамічнага пункту гледжання ўмацаванню супрацоўніцтва між Цэнтральнай і Паўднёвай Азіяй; сумеснаму выкарыстанню патэнцыялу стратэгічнага размяшчэння і багатых прыродных рэсурсаў Афганістана; пашырэнню культурна-гуманітарных адносін і г.д.
Поўная рэалізацыя транспартна-інфраструктурнага патэнцыялу мірнага Афганістана дазволіла б, у прыватнасці, скараціць час транспарціроўкі тавараў з Узбекістана ў Пакістан з 35 да 3-5 дзён. Пры гэтым экспарт узбекскай прадукцыі можа павялічыцца ў 3 разы – са 100 да 300 мільёнаў даляраў ЗША.
У гэтай сувязі устанаўленне хутчэйшага міру ў Афганістане з’яўляецца «ідэальным рэцэптам» умацавання узаемасувязі між краінамі Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. У дадзеным кантэксце ініцыятывы Уэбекістана па будаўніцтву трансафганскага транспартнага калідору, а таксама іншыя праекты, што вылучаюцца ў межах ШАС у афганскім накірунку, можна растлумачыць, і яны заканамерныя.
Планы па ўмацавнні ўзаемасувязей між Цэнтральнай і Паўднёвай Азіяй з’яўляюцца лагічным працягам рэгіянальнай палітыкі Ташкента, дзякуючы каторай ён сцвярджае сябе ў якасці рухаючай сілы рэгіянальных трансфармацый. Узбекістан прагматычна імкнецца абярнуць выклікі ў Афганістане ў стратэгічныя магчымасці ў інтарэсах уласнага развіцця і сацыяльна-эканамічнага аднаўлення гэтай краіны.
Відавочна, што намаганняў аднаго Узбекістана недастаткова. Пашырэнне знешнепалітычных прыярытэтаў мае на ўвазе падтрымку (хаця б фармальную) усяго Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну. Пагэтаму дыпламатычная актывізацыя Ташкента заклікана замацаваць яго ролю ў якасці правадніка інтарэсаў усіх дзяржаў Цэнтральнай Азіі ў суседнім рэгіёне. Рашэнню гэтай задачы было прысвечана нядаўняе турнэ главы ўзбекскага МУС Абдулазіза Кмілава па краінах рэгіёну (Таджыкістан, Казахстан і Туркменістан) з мэтай заручыцца падтрымкай суседзяў. Падчас перамоў з главамі дзяржаў акрамя двухбаковай павесткі абмяркоўвалася пытанне развіцця эканамічных сувязей з Афганістанам і краінамі Паўднёвай Азіі.
Асабліва для Ташкента прынцыпова важна падбадзёрванне сваіх планаў з боку Нур-Султана, улічваючы прыхаваную канкурэнцыю за рэгіянальнае лідарства.
У імкненні забяспечыць больш шырокі міжнародны кансенсус на ліпеньскую міжнародную канферэнцыю ўлады Узбекістана ўжо запрасілі дэлегацыі ААН, ШАС, Афганістана, Ірана, Індыі, Кітая, Пакістана, РФ, іншых дзяржаў.
Амерыканскі фактар
Відавочна, што ў кантэксце афганскага ўрэгуліравання Узбекістан атрымае пэўную падтрымку і з боку ЗША. Зрэшты, у прынятай у 2020 годзе стратэгіі ЗША для Цэнтральнай Азіі акрамя Узбекістана цікавасць Вашынгтона факусіруецца таксама на Казахстане. Амерыканскія стратэгіі будуць апеліраваць і к створанаму пад эгідай фінансавай карпарацыі потым міжнароднага развіцця (DFC) «Цэнтральна-Азіяцкаму інвестыцыйнаму партнёрству». Гэта пляцоўка з’яўляецца элементам праекта «С5+1» (краіны рэгіёна плюс ЗША), але фактычна ігнаруе Кыргызстан, Таджыкістан і Туркменістан. Зніжэнне цікавасці ЗША да астатніх трох рэгіянальных рэспублік, верагодна, азначае канцэнтрацыю намаганняў на найбольш важных вектарах для дасягнення хуткіх вынікаў.
Разам з тым трэба нагадаць, што вылучаная амерыканцамі ў 2005 годзе канцэпцыя «Вялікая Цэнтральная Азія», якая трансфарміравалася ў ідэю адзінага рэгіёну Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі і праект «Новы Шаўковы шлях» з цэнтрам вакол Афганістана ў мэтах умацавання «найменш інтэгрыраванага рэгіёна свету», у выніку пацярпела няўдачу.
Бясконцая вайна ў Афганістане і няздольнасць Вашынгтона дабіцца хаця б адноснай бяспекі і стабільнасці нават на піку ваеннай прысутнасці звялі на няма рэалізацыю прыярытэтных транспартных і энергетычных праектаў і істотна падарвалі давер да гэтага праекта.
Пагэтаму мір у Афганістане жыццёва важны для паўнавартаснага наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, не гаворачы ўжо пра прарыў у развіцці міжрэгіянальных сувязей. Раннія ініцыятывы ЗША не вытрымалі праверкі геапалітычнымі рэаліямі.
Мір у Афганістане як рэгіянальнае змацаванне
Цалкам заканамерна, што ў апошняе дзесяцігоддзе транспартныя калідоры развіваліся ў абход Афганістана. Адзін з іх, Поўнач–Поўдзень, быў запушчаны ў лістападзе 2018 года з удзелам Расіі, Індыі і Ірана. Маршрут з Мумбаі ў Санкт-Пецярбург павінен прайсці праз Каспійскае мора, аднак ён прымыкае да транспартнай інфраструктуры Цэнтральнай Азіі і прыдатны для выкарытання ў інтарэсах развіцця ўзаемадзеяння з Індыяй.
Ашхабадскае пагадненне 2011 года між Іранам, Аманам, Туркменістанам і Узбекістанам накіравана на рэалізацыю праекта транспартнага калідора, які таксама патэнцыяльна можа звязаць Цэнтральную і Паўднёвую Азію. У ім асноўную ролю адыгрывае Іран і рэкантруяваны на сродкі Індыі порт Чабахар, які адкрывае шлях на індыйскі субкантынент.
Яшчэ адным накірункам у абход Афганістана з’яўляюцца камунікацыі праз КНР. Ключавым транспартным маршрутам лічыцца Каракорумская шаша, якая звязвае Кітай і Пакістан. Яшчэ ў 2004 годзе было падпісана пагадненне аб стварэнні транспартнага калідора Карачы–Кашгар–Бішкек–Алматы, які фактычна стаў працаваць з 2008 года.У катрычніку 2017 года быў адкрыты новы транспартны калідор Ташкент–Андзіжан–Ош–Іркештам–Кашгар з перспектывай выхаду ў Паўднёвую Азію.
Хаця абхадныя маршруты больш працяглыя, што нівеліруе асноўную перавагу паўднёвага вектара,яны пазбаўляюць Цэнтральную Азію галоўнага – магчымасці карацейшага выхаду да Сусветнага акіяна, а сам рэгіён разглядаецца як частка больш маштабных пректаў. Па гэтых прычынах ні адзін з лагістычных планаў не выліўся ў стратэгічныя перамены. Да таго ж трансіранскі маршрут звязвае Цэнтральную Азію толькі з Індыяй, а транскітайскі – з Пакістанам.
Такім чынам, нявызначанасць будучыні Афганістана па-ранейшаму аддаляе трансафганскія праекты ў сферы транспарту і энергетыкі ад запаветнай мэты.
Аднак ва ўмовах такой абстаноўкі ўпартасці і прагматызму Узбекістана трэба аддаць належнае: нягледзячы на зацягнуты афганскі канфлікт Ташкент не адмаўляецца ад распрацоўкі транспартных праектаў ў паўднёвым накірунку. Закладзены праект будаўніцтва чыгункі Мазары – Шарыф - Кабул Пешвар, якая дае магчымасць выхаду да пакістанскіх марскіх партоў (Карачы, Касем і Гвадар) і павінна звязаць паўднёваазіяцкую чыгунку з цэнтральнаазіяцкай і евразійскай. Праект будаўніцтва трансафганскай чыгункі коштам звыш 4 млрд. даляраў зацверджаны прэм’ер-міністрам Імранам Ханам і павінен стартаваць у верасні 2021 года.
Кашмірскі фактар
Каб паўнавартасна «адкрыць» Паўднёвую Азію і выйсці на рынак Індыі і іншых паўднёваазіяцкіх дзяржаў у накірунку на ўсход ад Пакістана, акрамя фактара Афганістана, неабходна пераадолець больш істотную перашкоду – інда-пакістанскі канфлікт, каторы для абедзвюх краін носіць прынцыповы характар.
Кашмірская праблема прывяла да «гульні з нулявой сумай» па ўсім спектры двухбаковых адносін, што мае наступствы рэгіянальнага і глабальнага маштаба. Пакістан і Індыя адмаўляюць адзін аднаму ў транзіце праз сваю тэрыторыю. Нездарма транспартныя калідоры ў абход Афганістана, якія звязваюць Цэнтральную і Паўднёвую Азію, вядуць толькі ў адну з гэтых дзяржаў.
У цэлым на сённяшні дзень перспектывы ўрэгулявання канфлікту ў Кашміры, як і ўсяго комплексу адносін між Індыяй і Пакістанам, нягледзячы на дамоўленасці бакоў аб спыненні агню на лініі судотыку, уяўляюцца яшчэ больш нявызначанымі, чым мірны працэс у Афганістане.
Дорогу асіліць той, хто ідзе
Пашырэнне міжрэгіянальных сувязей між Цэнтральнай і Паўднёвай Азіяй, рэалізацыя іх транзітнага патэнцыялу ў сілу ўзаемадапаўняльнасці рынкаў і эканомік выглядаюць натуральным і лагічным, аднак гэты працэс затрымаўся ў варонцы геапалітычнай турбулентнасці і стаў закладнікам «Валікай гульні» 2.0. Сітуацыя з бяспекай у Афганістане разам з туманнымі перспектывамі мірнай развязкі пакідаюць кожны з трансафганскіх праектаў ў большай ступені толькі дэкларацыямі аб добрых намерах, у той час як інда-пакістанскі канфлікт дадаткова блакіруе калідор магчымасцей для паўнавартаснай міжрэгіянальнай інтэграцыі.
Адсутнасць бачнага прагрэсу ў афганскім і інда-пакістанскім канфліктах, асабліва праз прызму «аптымістычнага» прагнозу амерыканскіх «Глабальных тэндэнцый - 2021», абмежаванасць у Ташкента уласных рэсурсаў уздзеяння на гэтыя працэсы, іншыя фактары пакуль робяць узбекскія ініцыятывы толькі добрай рэсурснай базай пад будучую рэальную трансфармацыю міжрэгіянальных сувязей.
Калі ўсё ж-такі нямнога памарыць і ўявіць, што дзякуючы некім прынцыпова новым інавацыйным падыходам і рашэнням калі-небудзь афганскі і кашмірскі канфлікты будуць урэгуляваны і зняты з міжнароднай павесткі, геапалітычны ландшафт Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі будзе перафармаціраван карэнным і якасным чынам, што абумовіла б яго ўзрыўны рост і развіццё на дзесяцігоддзі наперад.
У дадзеным кантэксце дыпламатычныя намаганні Узбекістана пасадзіць у ліпені за адным сталом прадстаўнікоў асноўных канфліктуючых бакоў разам з іншымі зацікаўленымі ігракамі і праз 55 гадоў паспрабаваць паўтарыць поспех Ташкенцкай дэкларацыі 1966 года заслугоўваюць усялякай павагі і падтрымкі.
«Вялікая гульня» 2.0. у Азіі працягваецца…