Дата публикации

Дырэктар БІСД Алег Макараў аб расійскіх тэлеканалах у Беларусі: “Пстрык і няма”

“Мы хацелі б, каб Беларусь магла самастойна будаваць свае адносіны ў інфармацыйнай сферы, без знешняга ўздзеяння, зыходзячы са сваіх уласных нацыянальных інтарэсаў”, — такое меркаванне ў інтэрв’ю газеце “Народная Воля” выказаў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.

Журналісты пацікавіліся, ці азначае гэта, што беларуская дзяржава выключыць расійскія тэлеканалы са спісу базавых, а замест іх дадасць, напрыклад, “Еўраньюс”, польскія, украінскія ці казахскія.

Па словах Макарава, пра гэта пакуль ніхто не думае. Тым больш, што інфармацыйны суверэнітэт, кажа чыноўнік, не павінен закрануць правы на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі.

“Мы не бачым пагрозы ў тэлеканалах. Гэта не тое, з чым трэба зараз змагацца. Ды і нескладана, напэўна, тэхнічна вырашыць гэтую праблему – пстрык і няма!”, — дадаў Макараў.