Дата публикации

Адкрытасць і супрацоўніцтва – залог сумеснага поспеху: аб выніках беларуска-кітайскай відэаканферэнцыі

Мы павінны цвёрда развіваць дух адкрытасці,
пашыраць абмены і супрацоўніцтва, прытрымлівацца прынцыпаў “рука аб руку”,
“не размыкаючы рук”, а таксама “бурыць сцены”, а не “ўзводзіць сцены”...

Си Цзиньпин

 

7 верасня 2020 года на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбылася маштабная беларуска-кітайская відэаканферэнцыя “Беларуска-кітайскія адносіны ва ўмовах сучаснай геапалітычнай турбулентнасці”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках далейшага экспертнага дыялогу БІСД з замежнымі партнёрамі і прадэманстравала жывую цікавасць аналітыкаў КНР да бягучага ўнутранага і міжнароднага парадку Рэспублікі Беларусь, перспектыў развіцця двухбаковага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі.

Удзельнікі абмеркавалі ўнутраныя і знешнія фактары, якія ўплываюць на ўнутрыпалітычную турбулентнасць і знешнепалітычны крызіс у Беларусі, іх наступствы для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, сумесныя крокі Мінска і Пекіна па процідзеянні сучасным выклікам, рэалізацыю сумесных праектаў і стратэгічныя кірункі развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Аб увазе экспертнай супольнасці Паднябеснай да нашай краіны гаворыць шырокае кола ўдзельнікаў відэаканферэнцыі, прадстаўленых аналітычнымі арганізацыямі нацыянальнага маштабу (Цэнтр даследаванняў сучаснага свету пры Міжнародным аддзеле ЦК КПК, Кітайская акадэмія сучасных міжнародных адносін, Кітайская акадэмія грамадскіх навук) і рэгіянальнага значэння (Шанхайская акадэмія грамадскіх навук), трыма з больш як 10 цэнтраў вывучэння Беларусі, якія існуюць у Кітаі (Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта г.Шанхая, Сычуаньскага ўніверсітэта замежных моў, Ланьчжоўскага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта), а таксама афіцыйнымі прадстаўнікамі Канцылярыі па замежных справах Народнага ўрада правінцыі Ганьсу.

Ад беларускага боку, акрамя аналітыкаў БІСД, у відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу Рэспублікі Беларусь у КНР (прадстаўнікі Пасольства, Генеральнага консульства ў г.Шанхаі, Консульства ў г. Чунціне), дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітолаг Ю.У. Шаўцоў, даследчыкі з Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ.

 

Открытость и сотрудничество – залог совместного успеха: об итогах белорусско-китайской видеоконференции
Открытость и сотрудничество – залог совместного успеха: об итогах белорусско-китайской видеоконференции
Открытость и сотрудничество – залог совместного успеха: об итогах белорусско-китайской видеоконференции
Открытость и сотрудничество – залог совместного успеха: об итогах белорусско-китайской видеоконференции
Открытость и сотрудничество – залог совместного успеха: об итогах белорусско-китайской видеоконференции