Дакладнае земляробства — інавацыйны метад у сельскай гаспадарцы, заснаваны на выкарыстанні найноўшых тэхналогій для паляпшэння якасці ўраджаю. Ён уключае ў сябе тэхналогіі глабальнага пазіцыянавання (GPS), геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы (GIS), тэхналогіі маніторынгу ўраджайнасці (Yield Monitor Technologies), тэхналогію зменнага нарміравання (Variable Rate Technology), тэхналогіі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ) і рашэнні тэхналогіі «інтэрнэт рэчаў» (IoT).
У дыскусіі прынялі ўдзел аналітыкі БІСД, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, адукацыйнай супольнасці, Парку высокіх тэхналогій, НАН Беларусі, бізнесу і беларускіх прадпрыемстваў.
У межах мерапрыемства былі абмеркаваны ход і механізмы рэалізацыі лічбавай трансфармацыі аграпрамысловага комплексу краіны ў кантэксце земляробства.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі ключавым фактарам укаранення новых тэхналагічных рашэнняў у сельскай гаспадарцы: даступнасці інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій, перадачы даных і забеспячэнню іх бяспекі, сумяшчальнасці лічбавых рашэнняў, а таксама скарачэнню залежнасці ад замежных тэхналогій. Для выкарыстання і маштабавання пазітыўнага досведу быў праведзены аналіз нацыянальных распрацовак, ужо ўкаранёных у гаспадарчы комплекс.
У ходзе мерапрыемства было адзначана:
• На дадзеным этапе ажыццяўляецца стварэнне базавай асновы Лічбавай платформы дакладнага земляробства ў складзе інфраструктуры вядзення прасторавых даных, базавых падсістэм і комплексаў апаратна-праграмных сродкаў. Мэта — забеспячэнне паступовага эвалюцыйнага развіцця працэсаў пераходу да тэхналогій дакладнага земляробства для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі падкрэслілі важнасць комплекснага падыходу і ўмацавання міжгаліновага ўзаемадзеяння, а таксама неабходнасць паскарэння развіцця «разумнага земляробства».
• Сфера сельскагаспадарчай вытворчасці ўсё яшчэ мае істотны рэзерв для ўкаранення і развіцця новых тэхналогій. Вызначальнае значэнне цяпер маюць не столькі самі рэсурсы, колькі іх кіраванне, рацыянальнае выкарыстанне і эфектыўнасць. Лічбавізацыя аўтаматызуе руцінныя працэсы, аптымізуе выкарыстанне рэсурсаў, павышае эфектыўнасць вытворчасці праз укараненне дакладнага земляробства, а таксама стварае новыя магчымасці для экспарту і скарачэння эксплуатацыйных выдаткаў.
У ходзе экспертнага дыялогу таксама былі ўзняты пытанні адукацыі (лічбавых кампетэнцый) і ролі перадавых агратэхналогій у прыцягненні маладых спецыялістаў у галіну: «Для эфектыўнай лічбавізацыі адных тэхналогій недастаткова, важныя метадалогія і кадры, якія будуць прасоўваць гэтыя тэхналогіі у далейшым».









