18 сакавіка 2025 года ў ходзе рабочай паездкі дэлегацыі БІСД ў г. Маскву адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», які займае асаблівае месца сярод экспертна-аналітычных цэнтраў Расіі і Еўразійскага кантынента.
Дырэктар БІСД Алег Макараў і старшыня Савета Фонду развіцця і падтрымкі клуба «Валдай» Андрэй Быстрыцкі пацвердзілі значную ролю экспертнага дыялогу ва ўмовах выклікаў сучаснасці, абмеркавалі міжнародны парадак дня ў еўразійскім і глабальным вымярэннях, зверылі бачанне перспектыў узаемадзеяння паміж беларускімі і расійскімі «фабрыкамі думкі».
Па выніках сустрэчы ўдакладнены перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, уключаючы сумесныя мерапрыемствы і даследаванні па тэматыках узаемнай цікавасці.