25 чэрвеня адбылася відэаканферэнцыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і Цэнтра аналізу міжнародных адносін Азербайджанскай Рэспублікі на тэму “Постпандэмійныя далягляды развіцця адносін Беларусі і Азербайджана”.
Аналітыкі дзвюх “фабрык думкі”, прадстаўнікі Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі і Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі рызыкі, якія ўзнікаюць у перыяд пандэміі, а таксама магчымасці, якія адкрываюцца ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.
Асобная ўвага была нададзена ролі “фабрык думкі” ў падрыхтоўцы і распаўсюджванні “адказнай” аналітыкі, заснаванай на выніках даследаванняў па правераных і вартых даверу звестках. Дадзеная праца, на думку экспертаў, дазволіць мінімізаваць палітызацыю праблемы распаўсюджвання Covid-19.