6 сакавіка 2024 года адбылася сустрэча дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алега Макарава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам, падчас якой абмеркаваны вынікі двухбаковага экспертна-аналітычнага ўзаемадзеяння ў 2023 годзе, а таксама планы на бліжэйшы год.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць разгортваць кантакты па лініі экспертнай дыпламатыі ў інтарэсах развіцця міждзяржаўных адносін.