Дата публикации

Беларусь і Узбекістан маюць намер у разы павялічыць тавараабарот. Што яшчэ абмеркавалі ў БІСД

Круглы стол “Беларусь і Узбекістан: новыя вектары ўзаемадзеяння” прайшоў у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў 29 чэрвеня, перадае карэспандэнт агенцтва “Мінск-Навіны”.

Беларусь- Узбекистан

Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі беларускіх і ўзбекскіх дзяржаўных устаноў і арганізацый.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў адзначыў, што сустрэча праводзіцца напярэдадні запланаванага афіцыяльнага візіта прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева ў Беларусь.

— Увогуле адносіны паміж дзяржавамі развіваюцца дынамічна, ахопліваюць практычна ўсе сферы, ніякіх праблем паміж краінамі не ісануе. Нашыя падыходы па многіх пытаннях блізкі. Канешне, адзін з галоўных напрамкаў — эканамічны. У 2018 годзе тавараабарот быў каля 200 мільёнаў даляраў, на сённяшні дзень мы павялічылі яго практычна ў 3,5 разы. У прошлым годзе па нашай статыстыцы сума склала 960 мільёнаў. Гэта не канец, і пастаўлена задача аб павелічэнні абарота, — адзначыў Р. Назараў. — У найбліжэйшы час мы чакаем візіт у Беларусь на найвышэйшым узроўні, тады будуць выказаныя канкрэтныя дадзеныя. Сённяшняя сустрэча — добры фундамент для развіцця ўзаемаадносін. БІСД мае шэраг партнёраў ва Узбекістане. Рэгулярная аналітычная праца і ўзаемадзеянне дапамагаюць узгадняць пазіцыі на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Беларусь- Узбекистан

Дырэктар БІСД Алег Макараў адзначыў узровень даверу паміж прадстаўнікамі Беларусі і Узбекістана як высокі.

— Давер з’яўляецца найважнейшым палівам экспертнай дыпламатыі. Можна падпісваць фармальныя дакументы, але важней за ўсё адкрытасць паміж прадстаўнікамі розных народаў. Сёння мы кажам аб выкліках і новых пунктах узаемадзеяння, якія чакаюць Беларусь і Узбекістан. З моманту афіцыйнага візіту прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь прайшло практычна сем год, за гэты час Узбекістан значна змяніўся. Мы бачым, што тыя цяжкасці і праблемы, якія хвалявалі гэтую дзяржаву яшчэ пяць год таму, сёння фактычна пераадолены, там праводзіцца вельмі вялікая праца, у тым ліку накіраваная на ўвесь рэгіён. E Беларусі таксама шмат чаго адбылося за гэты перыяд, мы паспяхова прайшлі праз многія выклікі, але вельмі моцна змянілася геапалітычнае пазіцыянаванне. З 2019 года з цэнтра Еўропы мы ператварыліся на фарпост Еўразіі. Таму нам ёсць што абмеркаваць, мы багата чаго можам дасягнуць разам, — адзначыў А. Макараў.

Беларусь- Узбекистан

Кіраўнік групы Агенцтва стратэгічнага развіцця і рэформ пры Прэзідэнце Узбекістана Бекзод Курбанаў пазначыў вектары супрацоўніцтва дзвюх краін.

—  Найгалаўнейшае сёння агульнымі высілкамі пашырыць партнёрства паміж Узбекістанам і Беларуссю. Мы правялі аналіз і зразумелі, што дасягнутыя вынікі хаця і значныя, але ўжо ўпіраюцца ў столь. Таму мы хацім зазірнуць далей і выбудаваць больш доўгатэрміновыя і пашыраныя праекты. Важным крокам будзе аб’яднанне сінэргій ведаў і рынкаў. У нас ёсць рынкі, у вас ёсць веды, давайце іх аб’яднаем і ў будучыні пачнем больш эфектыўных праектаў.Мы бачым поспехі Беларусі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, асобна можна адзначыць дасягненні ў фармацэўтыцы. Ва Узбекістане пад усё гэта ёсць рынак, і на самой справе Узбекістанам ён не абмяжоўваецца. Праз Узбекістан можна ўвогуле зайсці ў наш рэгіён. Намцікавыя і беларускія падыходы ў навуцы, калі мы не будзем кааперавацца адзін з адным, тады іншыя краіны і іх тэхналагічныя гіганты могуць сысці далёка наперад. Нам трэба разам адказваць на гэтыя рызыкі.

Беларусь- Узбекистан

Кіраўніца праекта Інстытута макраэканамічных і рэгіянальных даследаванняў пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Узбекістан Дар’я Ілліна адзначыла высокую зацікаўленасць да дасягненняў беларускай сельскай гаспадарцы.

— У нашых краін ёсць агульная арыентацыя на сельскую гаспадарку, і ўжо шмат чаго зроблена для супрацоўніцтва ў гэтай сферы. У прошлым годзе ва Узбекістане было запушчана зборнае прадпрыемства для вырабу трактараў МТЗ, для нас гэта важна і вельмі прыемна. Зараз на заводзе скончваецца практыка студэнтаў Ташкентскага інстытута інжынераў ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі, яны правялі месяц на прадпрыемстве, — адзначыла Д. Ілліна. — Ад узаемнага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй мы пераходзім да глыбокай кааперацыі, да развіцця машынабудаўніцтва, пераарыентуемся на ўбудаванне ў ланцужкі вырабніцтва тавараў з высокай дабаўленай вартасцю і глыбокай перапрацоўкі. Перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю вельмі значныя. Нам вельмі імпануе, як у вас развіваецца малочная жывёлагадоўля, паказчыкі велмі высокія. У нас 38,5 мільёнаў насельніцтва, якое стала расце, і ёсць запыт на гэтую прадукцыю. Калі мы створым сумесныя прадпрыемства, яны змогуць выйсці на рынкі ўсіх краін Цэнтральнай Азіі, у тым ліку Афганістана.

Беларусь- Узбекистан

Крыніца: Агенцтва “Мінск-Навіны”