Военно-политическая стратегия конца XX - начала XXI века.

Адміністрацыя Дж. Буша-малодшага прыйшла да ўлады ў спрыяльны для ЗША час. Краіна перажывала эканамічны ўздым, быў прафіцыт дзяржаўнага бюджэту: на абарону выдаткоўвалася менш, чым на ахову здароўя і сацыяльнае абслугоўванне. У знешняй палітыцы Злучаныя Штаты дамагліся важных для сябе вынікаў. Праз пашырэнне НАТА яны ператварылі шэраг дзяржаў Усходняй Еўропы ў сваіх сатэлітаў, пры дапамозе сілавога ўздзеяння здолелі ўключыць у сферу свайго ўплыву Боснію і Сербію, санкцыямі стрымлівалі Ірак і паспяхова праводзілі палітыку нераспаўсюджвання ЗМП.

Тэракты 11 верасня 2001 г. жыхары ЗША ўспрынялі як катастрофу, якая ў адзін дзень разбурыла іх упэўненасць у спакойным і стабільным існаванні. Шырока распаўсюджаным стала меркаванне, што менавіта тэракты з’ядналі амерыканскі народ і дазволілі атрымаць падтрымку амерыканскай грамадскасці наступным дзеянням ЗША. На падставе вайны з тэрарызмам адміністрацыя Дж. Буша-малодшага зра біла наступнае:

  • у 2002 г. распрацавала новую Стратэгію нацыянальнай бяспекі, у якой абгрун- тавала ідэю прэвентыўнай вайны: права ЗША нанесці папераджальны ўдар па любой з краін, патэнцыяльна пагражаючай Злучаным Штатам;
  • павялічыла выдаткі на абарону;
  • развя- зала войны ў Афганістане і Іраку;
  • перайшла да аднабаковых дзеянняў у рашэнні складаных знешнепалітычных праблем.