Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – найважнейшая падзея ў сусветнай гісторыі. 9 мая назаўжды застанецца сімвалам гераізму і мужнасці народу, які абараніў свабоду і незалежнасць.
У кожнай сям’і ёсць гісторыі сваякоў, якія ваявалі і з успамінаў якіх складваецца агульная карціна вызвалення нашай Радзімы. Упісаць апавяданні пра лёсы людзей, якія кожным сваім крокам набліжалі перамогу нашага народу, у летапіс Вялікай Айчыннай вайны – абавязак кожнага чалавека, неабыякавага да сваёй краіны.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў далучаецца да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. Мы публікуем сямейныя гісторыі нашых аналітыкаў пра лёсы іх блізкіх, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну (Мы памятаем – Беларусь памятае!).
Запрашаем далучыцца да эстафеты памяці і іншых нашых калег-экспертаў, аналітыкаў, інтэлектуалаў, журналістаў і ўсіх людзей, каму неабыякавая гісторыя свайго роду і сваёй Радзімы.