Дата публікацыі

Аб новым фармаце шматвектарнасці

У апошні час у розных крыніцах, у тым ліку замежных, асабліва многа ўвагі надаецца шматвектарнаму падыходу ў знешняй палітыцы Беларусі. Не дзіўна, што дадзены наратыў асобным блокам выразна прагучаў у дакладзе Кіраўніка дзяржавы на адкрыцці VI Усебеларускага народнага сходу: “Мы нязменна гатовы будаваць адносіны з усімі краінамі і саюзамі на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагі і неўмяшання ў нашы ўнутраныя справы. Так як і зацікаўлены мець сбалансаваныя і разнастайныя сувязі са знешнім светам. Перш за ўсё эканамічныя. У гэтым уся сутнасць нашай канцэпцыі шматвектарнасці”.

Шматвектарная знешняя палітыка: культурна-гістарычны і цывілізаваны аспекты

Знешняя палітыка на аснове шматвектарнасці ажыццяўляецца з пачатку прэзідэнцкай формы кіравання. У паліталагічнай навуцы гэты эмпірычны тэрмін, як правіла, мае на ўвазе незалежную самастойную знешнюю палітыку, адметнай рысай каторай з’яўляецца падтрыманне сбалансаваных адносін з ключавымі цэнтрамі сілы і асноўнымі рэгіянальнымі ігракамі. Хаця выразнага і адназначнага азначэння шматвектарнасці навука пакуль так і не прапанавала, дыскусіі працягваюцца.

У дадзеным кантэксце можна прасачыць аналогію з вектарнай тэорыяй у геаметрыі, з пункту гледжання каторай вектар – гэта накіраваны адрэзак, які мае колькаснае значэнне(даўжыню) і пэўны накірунак. Зыходзячы з такой логікі, шматвектарны падыход можна візуалізаваць у выглядзе мноства вектараў рознай даўжыні і накірункаў.

Для большасці постсавецкіх рэспублік у 1990-я гады (і Беларусь не стала выключэннем) выбар падобнай мадэлі знешняй палітыкі быў амаль адзіным сродкам і магчымасцю развіцця. Па прычыне аб’ектыўных фактараў ключавыя ігракі пасля распаду СССР не маглі прапанаваць адэкватную праграму сапраўды партнёрскіх адносін у сферах эканомікі, палітыкі і бяспекі.

Прычына і логіка правядзення такой палітыкі – цывілізацыйны фактар, які прадвызначае неабходнасць развіцця ўзаемавыгадных сувязей на асноўных вектарах глабальнага геапалітычнага працэсу – Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень.

Схільнасць беларускага грамадства да шматвектарнасці знаходзіць адлюстраванне ў нацыянальным мастацтве, гісторыі, філасофіі. Напрыклад, у дзяржаўным гімне Беларусі ёсць радкі: “Дружба народаў – сіла народаў – наш запаветны, сонечны шлях”.

Падобная арыентацыя падмацоўваецца дадзенымі сацыялогіі. Так, па дадзеных апытвання, праведзенага Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” у лістападзе-снежні 2020 года, палова жыхароў краіны (52 працэнта) лічаць, што развіццё адносін Беларусі з Еўропай здольна згуртаваць народ. З другога боку, апытванні ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” ў кастрычніку –лістападзе 2020 года паказваюць, што большасць (61 працэнт) пазітыўна ацэньваюць стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Такім чынам, у беларусаў няма адрыньвання да іншых культурных і каштоўнасных сістэм: “беларускую ідэнтычнасць можна ўявіць у вобліку ўтульнага “дома” або сям’і – гасціннай, добразычлівай і адкрытай для сяброў”. Нацыя ў роўнай ступені пазітыўна адносіцца як да ўсходнеславянскіх, так і да заходнееўрапейскіх народаў. Дадзеная сітуацыя з’яўляецца адной з галоўных рыс беларускага менталітэту і ідэнтычнасці і, па сутнасці, фарміруе нацыянальны аўтэнтычны фундамент шматвектарнасці.

Такім чынам, дадзеную катэгорыю ў пэўным сэнсе можна разглядаць як частку нацыянальнага генетычнага і культурнага кода і адзін з базавых каштоўнасных арыенціраў беларусаў.

Шматвектарнасць як фактар нацыянальнай бяспекі

Нават праз 30 гадоў пасля распаду СССР разглядаемы падыход у знешняй палітыцы па-ранейшаму шырока распаўсюджаны ў свеце, у тым ліку на постсавецкай прасторы. Балансіраванне са знешнімі партнёрамі любая дзяржава вядзе пастаянна і на розных узроўнях. У гэтым сэнсе ўсе суверэнныя дзяржавы шматвектарныя.

Напрыклад, у Канцэпцыі знешняй палітыкі Казахстана на 2020-2030 гг. шматвектарнасць прапісана побач са збалансаванасцю, прагматызмам, праактыўнасцю, узаемнай выгадай і цвёрдым адстойваннем нацыянальных інтарэсаў. Расія, хаця і выключыла ў 2016 годзе гэта паняцце са сваёй абноўленай Канцэпцыі знешняй палітыкі, узаемадзейнічае з усімі сусветнымі ігракамі на аснове прынцыпаў рэальнай палітыкі, дзе іх інтарэсы блізкія, супадаюць або сыходзяцца.

Прынцып “прагматызму” і стратэгія баланса пакладзены ў аснову знешняй палітыкі Венгрыі, Славакіі, Сербіі. Дзяржавы АСЕАН, каторыя ў эканоміцы цесна звязаны з Кітаем, а ў ваенна-палітычнай сферы многія блізкі да ЗША, імккнуцца захаваць такі баланс і пазбегнуць адназначнага выбару аднаго з бакоў у патэнцыяльным біпалярным супрацьстаянні.

Для малых і сярэдніх краін характэрны прынцып сумяшчэння эканамічнага прымыкання з абарончым балансіраваннем у імкненні абараніць свой суверэнітэт праз апору на іншыя цэнтры сілы, якія знаходзяцца па-за інтэграцыйнага ядра.

Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі называе “эфектыўную шматбаковую і шматвектарную дыпламатыю” адным з асноўных нацыянальных прыярытэтаў у палітычнай сферы, вызначаючы яе як меру аховы ад знешніх пагроз. Пры гэтым у ваенна-палітычнай сферы вектар у Беларусі быў і застаецца адназначным і непарушным – доўгачасовы стратэгічны саюз з Расіяй.

Пагэтаму такі падыход - лагічнае і заканамернае следства палітычнай геаграфіі сярэдняй незалежнай дзяржавы і яе рэфлексіі як суб’екта міжнародных адносін на выклікі архітэктуры міжнароднай бяспекі, якая разбураецца.

Такі падыход не ідэальны, але для Беларусі на дадзеным гістарычным этапе ён уяўляецца аптымальным, паколькі дае больш пераваг, чым выдаткаў. Ідэя шматвектарнасці садзейнічала ўмацаванню суверэнітэта, уваходжанню Беларусі ў матрыцу міжнародных сувязей у якасці паўнапраўнага суб’екта.

Такім чынам, шматвектарнасць у знешняй палітыцы сучасных дзяржаў, якія не валодаюць дастатковым рэсурсным патэнцыялам, гэта свайго роду “імунітэт” к уздзеянню разнародных і рознанакіраваных знешніх фактараў.

Шматвектарнасць – эканамічная катэгорыя і аснова жыццядзейнасці сярэдняй дзяржавы

Шматвектарнасць стала драйверам выжывання і ўстойлівага развіцця ў час і пасля сусветнага эканамічнага крызісу 2008 года.

Сёння гэта антыкрызісны балансір ва ўмовах глабальнай турбулентнасці і нявызначанасці на фоне пандэміі, супрацьстаяння сусветных цэнтраў сілы, калі закрываюцца рынкі, ідзе барацьба за тэхналагічную перавагу, адбываецца зрушэнне палітычнай і эканамічнай актыўнасці з Захаду на Усход.

У такіх рэаліях устойлівае развіццё дзяржавы найлепшым чынам забяспечваецца менавіта інтэграцыяй у глабальную эканамічную прастору, у тым ліку правядзеннем дыверсіфіцыраванага знешнеэканамічнага курсу, пашырэннем таварнай наменклатуры і геаграфіі экспарту, імпарту сыравінных і энергетычных рэсурсаў з розных крыніц.

Разглядаемы падыход сугучны прынцыпу “трох кропак апоры”, каторага прытрымліваюцца ў бізнесе: што б вы ні рабілі, для ўстойлівай раўнавагі неабходна мінімум тры базісы. Гэта асабліва важна для эфектыўнага прасоўвання і аховы нацыянальных інтарэсаў у глабальнай прасторы, што дынамічна мяняецца.

Разам з тым, гэта канцэпцыя не азначае роўнааддаленасць ад асноўных цэнтраў сілы, а мае іерархію прыярытэтаў, якая склалася: стратэгічныя саюзныя адносіны з РФ, усебаковае стратэгічнае партнёрства з КНР, удзел у ЕАЭС і АДКБ, канструктыўныя кантакты з краінамі-членамі СНД і імкненне да ўзаемавыгадных сувязей з іншымі краінамі свету.

Аднак нягледзячы на відавочнасць пераваг і палітычную нейтральнасць падыходу, рэгіянальныя гегемоны схільны ўспрымаць шматвектарную знешнюю палітыку постсавецкіх краін як спробу “уседзець на двух крэслах”, што мае выключна геапалітычную – і таму негатыўную – канатацыю.

Канкрэтна ў адносінах Беларусі, па сутнасці, мы маем справу з мэтанакіраванай, добра спланаванай і скаардынаванай сеткавай інфармацыйна-псіхалагічнай кампаніяй. Тактыка простая – навешваецца ярлык і далей адбываецца падмена паняццяў, мэтапакладання і лагічных сувязей.

Мы вымушаны прымаць на сябе цяжар прадузятага ангажыраванага падыходу, палітызацыі і, як следства, дыскрэдытацыі такога падыходу ў СМІ (як правіла, у ананімных Тэлеграм-каналах).Пры гэтым Беларусь трэціруюць за сам тэрмін, штучна нагнятаючы вакол яго негатыў у імкненні прымусіць апраўдвацца і тым самым прызнаць памылковасць праводзімага суверэннага курсу. Да самой палітыкі прэтэнзій няма – яна працягвае захоўваць сваю інварыянтнасць.

Збольшага крытыка шматвектарнасці ўзмацняецца з-за тэарэтычнай і практычнай незавершанасці самой канцэпцыі.

Шматвектарнасць як заканамерная непазбежнасць

Відавочна, што пасля жніўня 2020 года магчымасці для Беларусі правядзення такога курсу з большага абмежаваны, хаця яго патэнцыял па-ранейшаму захоўваецца. Для забеспячэння інтарэсаў краіны і запатрабаванняў нашай экспартаарыентаванай эканомікі развіццё адносін з ЕС і ЗША, дзяржавамі, якія ў значнай ступені вызначаюць сусветныя суадносіны сіл, жыццёва неабходна. Аднак такая пастаноўка пытання мае сэнс і магчыма толькі пры ўмове наяўнасці ў партнёраў палітычнай волі і сустрэчнага руху.

Палітычны крызіс толькі ўзмацніў запатрабаванасць шматвектарнай знешняй палітыкі, каторая ўяўляе сабой важны дактрынальны падыход, у межах каторага Беларусь захоўвае сваю суб’ектыўнасць у вельмі турбулентнай рэгіянальнай і глабальнай павестцы. Пагэтаму можна пагадзіцца з тымі экспертамі, каторыя пакуль не бачаць аб’ектыўных прычын, па каторых адмаўленне ад шматвектарнасці адпавядала б нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Па-першае, чым больш опцый для рэалізацыі нацыянльных інтарэсаў, тым шырэй у дзяржавы прастора для знешнепалітычнага манеўра. Асабліва гэта актуальна для Беларусі, заціснутай між геапалітычнымі цэнтрамі, у зоне “напластавання”цывілізацыйных і геапалітычных платформ, перасячэння гандлёвых шляхоў і судакранання супярэчлівых інтарэсаў сусветных ігракоў.

Па-другое, для адмаўлення ад шматвектарнасці адсутнічаюць структурныя перадумовы, так як трансфармацыя сістэмы міжнародных адносін з’яўляецца ідэальным асяроддзем для такога пазіцыяніравання сярэдніх дзяржаў, пашыраючы іх магчымасці для рэалізацыі сваёй суб’ектнасці.

Па-трэцяе, у краіне, дзе ні адзін з асобных знешнепалітычных арыенціраў не мае пераважнай большасці прыхільнікаў, рэзкі разварот у знешняй палітыцы ў цяперашніх умовах можа прывесці да грамадска-палітычнага расколу. Шматвектарнасць прымірае грамадства і ўмацоўвае яго знутры за кошт кансенсуснага ўраўнаважання геаграфічных пераваг.

Па-чацвёртае, культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі з Усходам і Захадам з’яўляецца неад’емным прыярытэтам і патрэбай краіны для развіцця даверу і добрасуседскіх адносін, служыць якаснай асновай канструктыўных змен у міждзяржаўным узаемадзеянні.

Новыя рэаліі – новая прагматычная трактоўка

Свет дынамічна мяняецца. Эпіцэнтр глабальнага палітычнага і эканамічнага жыцця змяшчаецца ўглыб азіяцкага рэгіёна. У сусветнай геапалітыцы і геаэканоміцы ўзрастае роля трохкутніка Масква – Пекін – Нью-Дэлі. Свае амбіцыі заяўляе ўзнікаючая геапалітычная вось Турцыя – Іран – Пакістан.

Спробы нашых амерыканскіх і еўрапейскіх партнёраў упісаць Беларусь у кантэкст іх супрацьстаяння з Масквой і Пекінам адводзяць перспектыву нармалізацыі двухбаковых адносін з калектыўным Захадам у зону турбулентнасці.

Мабыць, ва ўмовах, што склаліся, міжнароднай абстоноўкі наспела надзённая неабходнасць правядзення пэўнага “рэбрэдзінга” самога тэрміна “шматвектарнасць”. Мэтазгодна надзяляць больш увагі публічным разважанням, напрыклад, пра геаграфічныя дыверсіфікацыі (балансіроўкі) знешнеэканамічных інтарэсаў. Тут не лішнім будзе нагадаць, што дыверсіфікацыя – гэта пашырэнне бізнеса шляхам пошуку новых рынкаў, адзін са спосабаў захавання стабільнасці ва ўмовах, што мяняюцца (крызісных), і можа разглядацца як вытворная шматвектарнасці.

У дадзенай сувязі дарэчы прыгадаць і канцэпт сучаснай шматпалярнасці з акцэнтам на “роўны і справядлівы доступ усіх нацый к інфраструктуры, рэсурсам і рынкам”, прапанаваны некалі першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Свежы погляд на постпандэмійную версію шматвектарнасці можа ўнесці ўзыходзячая тэндэнцыя фарміравання вакол рэгіянальных дзяржаў магутных макрарэгіёнаў, якія ствараюць аснову новай шматпалярнасці. Такая эканамічная рэгіяналізацыя ў глабальнай сістэме падзелу працы падрзумевае не афармленне палітычных блокаў, а геаграфічную канцэнтрацыю крытычных вытворчасцяў, якая не заўсёды поўнасцю супадае з межамі рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў.

У тканіну абноўленай трактоўкі шматвектарнасці было б магчыма ўплесці таксама і ідэю гэтай сувязі еўразійства. Такі падыход найлепшым чынам падыходзіў бы для забеспячэння баланса ў міжнародных адносінах і карэліраваў з базавымі палажэннямі Стратэгічных накірункаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

У той жа час важна разумець, што адначасовыя шматмерныя і рознаўзроўневыя адносіны з ключавымі цэнтрамі сілы і рэгіянальнымі ігракамі патрабуюць гібкага манеўрыравання, асабліва ў свеце нарастаючай глабальнай канкурэнцыі між імі (часам на мяжы варожасці), для чаго спатрэбяцца рэсурсы і кампетэнцыі. Пагэтаму крытычна важна прагматычна расставіць знешнія прыярытэты і на іх сканцэнтраваць асноўныя намаганні дзяржавы. У гэтай сувязі актуальнай бачыцца заява падчас работы VI Усебеларускага народнага сходу кіраўніка МУС Беларусі Уладзіміра Макея аб падрыхтоўцы новай Канцэпцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, не выключана, што шматвектарнасць атрымае далейшае замацаванне ў якасці базавага прынцыпу знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у абноўленых канцэпцыях знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі нашай краіны.

Беларуская думка (№ 7, ліпень 2021)