Адным з ключавых патрабаванняў Прэзідэнта ў Пасланні было нарасціць высокатэхналагічны экспарт тавараў да 18 млрд даляраў ЗША, стварыўшы больш за 100 новых вытворчасцяў. Рэсурсы і шляхі дасягнення мэты выкладзены ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспкублікі Беларусь на 2021-2025 гады.
Пры гэтым, верагодна, што праграма як рамачны дакумент не можа прадугледзіць усе дэталі стварэння інавацыйнай экасістэмы. Біяграфія кожнага інавацыйнага цэнтра як элемента дадзенай экасістэмы ўнікальна. Яго развіццё залежыць ад гістарычных асаблівасцей рэгіёна, дзелавога ўкладу, узроўню адукацыі насельніцтва, стану прамысловасці і накірунку дзяржаўнай палітыкі.
Больш за тое, паняційны апарат (а менавіта: тэхнапаркі, бізнес-інкубатары, бізнес-ангелы,адкрытыя інавацыі і гранты), якім карыстаюцца спецыялісты, што развіваюць інавацыйнае асяроддзе, з’яўляецца адносна аморфным і часта падразумевае розныя механізмы і працэсы. Нягледзячы на тое, што дадзеныя абставіны фарміруюць уяўленне аб стварэнні крэатыўнага асяроддзя як аб свайго роду мастацтве, колькасць агульных праблем, з якімі сутыкаюцца практычна ўсе інавацыйныя цэнтры, дастаткова тыповая. І гэта, безумоўна, патрабуе вывучэння і пераняцця напрацаваных тэхналогій рашэння дадзеных праблем.
Сярод базавых тэхналогій інавацыйнага менеджмента трэба адзначыць:
- бізнес-інкубацыю;
- фінансаванне праектаў;
- гарызантальныя сувязі між удзельнікамі інавацыйных цэнтраў;
- інфраструктуру тэхнапарка;
- выбудоўванне грамадскіх сувязей і рэпутацый;
- кіраванне.
Большасць экспертаў у галіне стварэння інавацыйнага асяроддзя гавораць аб важнасці тэрытарыяльнай блізкасці ўніверсітэтаў і даследчых цэнтраў, а таксама фарміравання гарызантальных сувязей між удзельнікамі інавацыйных цэнтраў. Сярод іншых праярытэтаў выдзяляюць:
- палітычную волю і наяўнасць доўгатэрміновай стратэгіі развіцця інавацыйнага цэнтра, якую дзяржава (або мясцовыя ўлады) гатова рэалізоўваць, нягледзячы на адтэрмінаваны эфект аддачы (мадэль “цярплівай дзяржавы”);
- эфектыўную PR-падтрымку і моцны брэнд інфармацыйнага цэнтра;
- устойлівую бізнес-мадэль кіруючай кампаніім, якая ляжыць у аснове генерацыі прыбытку;
- незалежнасць кіруючай кампаніі ад заснавальнікаў інавацыйнага цэнтра (дзяржавы, універсітэта) у прыняцці рашэнняў;
- фарміраванне кіруючых органаў інавацыйнага цэнтра з прафесіяналаў з бізнес-вопытам;
- правiльнае вызначэнне канкурэнтнай нішы інавацыйнага цэнтра ў адносінах да іншых інавацыйных цэнтраў;
- прыцягненне буйных высокатэхналагічных карпарацый у якасці якарных інвестараў;
- правільнае вызначэнне прыярытэтных галін тэхналагічнага развіцця з улікам мясцовых пераваг і ўмоў.
Інавацыйная культура
Пытанне інавацыйнай культуры – гэта не пытанне ўнікальных і непаўторных умоў стварэння інавацый. Яе роля становіца зразумелай, звяртаючы ўвагу на мадэль “дыфузіі інавацый” або дынамікі працэсаў станаўлення змен. Яна традыцыйна мадэліруецца S-вобразна (лагістычнай крывой), якая адлюстроўвае дынаміку інфекцыйных працэсаў і працэсаў навучання. У межах указанай дынамікі адрозніваюць наступныя стадыі: наватары (ствараючыя і якія пачынаюць першымі ўспрымаць і выкарыстоўваць новаўвядзенне); раннія паслядоўнікі (пачынаючыя ўспрымаць і выкарыстоўваць навацыя ў пачатку яе распаўсюджвання); ранняя большасць (з’яўляецца ў перыяд дасягнення піку выкарыстання навацый); позняя большасць (з’яўляюцца ў перыяд зыходзячай дынамікі выкарыстання навацый). Дадзеныя ўмоўна пералічаныя групы з’яўляюцца стадыямі на вытворнай лагістычнай крывой, якая мае тры фазы развіцця: першая – фарміраванне базы развіцця(павольны рост), другая – рэзкі рост, трэцяя – насычанасць (павольны рост). Пры гэтым адзін з галоўных фактараў, які вызначае хуткасць працэсаў дыфузіі інавацыі, з’яўляецца міжасобасныя зносіны між прыхільнікамі дадзенай інавацыі і тымі, хто яшчэ вагаецца або ўвогуле нічога не чуў аб прапанаваным новаўвядзенні.
У адрозненні ад аперацыйнага менеджмента інавацыі патрабуюць зусім іншай культуры і, адпаведна, структуры дзейнасці па кіраванні гаспадарча – эканамічнымі працэсамі. Аперацыйны бізнес будуецца на імгненнай і прагназуемай эфектыўнасці, у той час як інавацыі заўсёды звязаны з плануемай рызыкай. Гэта патрабуе розных каштоўнасцей і ўстановак – напрыклад, мыслення без межаў і адкрытасці, каб пераадольваць стэрэатыпы і спрабаваць навінкі, гатоўнасці браць на сябе адказнасць за памылкі па прычыне павелічэння долі рызыкі і гэтак далей.
Інавацыйна- інвестыцыйная стратэгія ўстойлівага развіцця
Паколькі інавацыі можна разглядаць як асобны сегмент інвестыцыйнага рынку , адпаведна, вынік інвеставання ў стварэнне асобнага новага прадукта або працэсу ў пэўных сферах дзейнасці, праблемы з інавацымі з’яўляюцца, у першую чаргу, адлюстраваннем недастатковага развіцця інвестыцыйнай структуры беларускай стартап-экасістэмы. Негатыўную ролю адыгрывае недастатковая колькасць незалежных арганізацый, якія прымяняюць сучасныя метады ацэнкі эфектыўнасці (метады інвестыцыйнага і фінансавага аналізу, якасныя метады), што дазваляюць выбіраць найбольш важныя для іх характарыстыкі сістэмы з дапамогай каэфіцыентаў значнасці.
Аналітыка-прагнозныя аддзелы на прадпрыемствах.
Паколькі толькі разуменне будучых трэндаў, тэндэнцый і прагнозаў развіцця можа з’яўляцца асновай стварэння жыццяздольных інавацый, патрэбны адпаведныя структуры і інстытуты (як на прадпрыемствах, так і рэгулюючых дзяржаўных органах), якія на сістэмнай аснове былі б занятыя пошукам накірункаў дынамікі развіцця. Прагназаванне ўмоў ажыццяўлення праекта з дапамогай прынцыпу бясстратнасці, а таксама прагназаванне будучай сітуацыі на рынку (пры асваенні інавацый) з дапамогай метадаў тэорыі гульняў, мадэлюючых паводзіны ўдзельнікаў рынку (канкурэнтаў, спажыўцоў, партнёраў і г.д), прагназаванне макраэканамічных умоў, якія ўздзейнічаюць на праект, вельмі важна ў межах паспяховай інавацыйнай дзейнасці.
Інструменты падтрымкі
Паколькі малы і сярэдні бізнес па прычыне недастатковасці рэсурсаў накіраваны на прадказальныя камерцыйныя вынікі, здабываемыя ў кароткатэрміновай перспектыве, неабходна актыўная роля дзяржавы па падтрымцы інавацыйных праектаў. Дзяржрэгуляванне заклікана падтрымліваць аптымальныя прапорцыі між зберажэннямі і інвестыцыямі, рэгуляваць рух грашовых актываў ад збержэнняў да спажыўца. У далейшым мэтазгодна стымуляванне стварэння спецыялізаваных інавацыйных банкаў, фондаў доўгатэрміновага крэдытавання камерцыйных банкаў шляхам устанаўлення адпаведных ільгот па падаткаабкладанню, а таксама дзяржаўнага “фонда фондаў”, каторы з’яўляецца інфраструктурай развіцця мноства галіновых фондаў прыцягнення прыватных інвестыцый.
Рэалізацыя апісанага падыходу і тэхналогій інавацыйнага менеджмента дазволіць стварыць не толькі сучасныя рухавікі, каробкі перадач і іншыя ключавыя камплектуючыя для нашай прамысловай тэхнікі ў межах імпартазамяшчэння, аб якім гаварыў Прэзідэнт. Яна прывядзе нашу эканоміку да новага ўкладу, а грамадства да стандартаў сацыяльнай стабільнасці.