Увядзенне новага пакета санкцый не будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых або шматбаковых адносін таго ж ЕС, ЗША з Беларуссю, а наадварот, будзе прыводзіць да эскалацыі крызісу. Але трэба разумець, што беларускі народ свой выбар зрабіў. І спробы навязаць волю беларускаму народу шляхам санкцый будуць прыводзіць толькі да яшчэ большага адрыньвання ўспрыняцця краін Захаду з боку і самой Беларусі, і яе народа.
Па сканчэнні пэўнага часу краінам Захаду самім прыйдзецца спрабаваць наладзіць і пабудаваць дыялог з Беларуссю. Чаму яны будуць гэта рабіць? Таму што ў іх ёсць вельмі моцнае фінансава-эканамічнае лобі. Гэта буйныя кампаніі, карпарацыі, каторыя, натуральна, зацікаўлены ў тым, каб працаваць на беларускім рынку, на рынку ЕАЭС. І санкцыі – гэта ўдар па інтарэсах буйных еўрапейскіх, амерыканскіх кампаній і банкаў. Пагэтаму, калі бакі або цэнтры сілы паддаюцца палітычным авантурам і інтарэсам нейкіх палітычных груп, яны, як правіла, дзейнічаюць на шкоду свайму нацыянальнаму капіталу і свайму насельніцтву, якое атрымлівае працоўныя месцы ў гэтых кампаніях. Пастаўкі прадукцыі будуць змяншацца, заробкі будуць зніжацца, і яны тым самым атрымаюць зваротны эфект ад увядзення такіх санкцый.
Самай галоўнай зваротнай санкцыяй Беларусі будзе магчымасць нашых прадпрыемстваў і эканомікі аператыўна перабудавацца і стварыць умовы для развіцця ўласнай вытворчасці тых тавараў і паслуг, каторыя раней пастаўляліся з краін Захаду. Гэта датычыцца тэхналагічнага абсталявання, магчымасці работы розных фінансава-банкаўскіх структур. Гэта азначае больш актыўнае цеснае супрацоўніцтва ў першую чаргу з лідарам сусветнай эканомікі Кітаем, каторы займае і будзе займаць у бліжэйшыя 10-15 гадоў першынство па тэмпе эканамічнага росту. Трэба актыўна развіваць супрацоўніцтва адначасова з краінамі Блізкага Усходу і пераймаць у іх перадавыя тэхналогіі. Ствараць на тэрыторыі Беларусі навукаёмістыя высокадаходныя прадукты, паслугі і тым самым выключаць магчымасці нашай залежнасці ад тых краін, каторыя шляхам санкцый спрабуюць уздзейнічаць на беларускую дзяржаву.