Сацыяльна-эканамічныя рэаліі, якія мяняюцца, рост няроўнасці і беднасці павялічваюць верагоднасць палітычнай нестабільнасці ў многіх краінах і рэгіёнах. Сёння мы назіраем абвастрэнне супярэчнасцей між асноўнымі міжнароднымі ігракамі пры прасоўванні сваіх інтарэсаў, норм і каштоўнасцей, дыфузію ізаляцыянісцкіх настрояў, пашырэнне тэхналагічных канкурэнцый, абвастрэнне канфліктаў у шэрагу рэгіёнаў планеты.
Падзеі, якія адбываюцца ў апошнія два гады ў нашым рэгіёне, паказваюць, што за аднымі турбулентнымі працэсамі непазбежна ідуць другія. У той жа час, аналізуючы іх вынікі і заканамернасці, трэба адзначыць, што прайсці праз варонку нестабільнасці могуць толькі дзяржаўныя ўтварэнні, якія склаліся, здольныя фарміраваць і рэалізоўваць новыя фарматы і мадэлі супрацоўніцтва, у тым ліку на рэгіянальным узроўні.
Як справядліва адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, «сітуацыя ў Казахстане паказала, што не толькі славянскае, але і цэнтральнаазіяцкае брацтва стала мішэнню» арганізаванай Захадам дэстабілізацыі постсавецкай прасторы. У той жа час паспяховае правядзенне міратворчай аперацыі сіл АДКБ на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан зберагло краіну ад скатывання ў сітуацыю безуладдзя і палітыка-кіраўнічага калапсу.
Пагэтаму Беларусь сумесна з бліжэйшымі саюзнікамі і далей будзе прадпрымаць усе неабходныя меры па забеспячэнні суверэнітэту і незалежнасці, а таксама барацьбы з агульнымі пагрозамі і крызісамі на постсавецкай прасторы.
Акрамя супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, для Беларусі важна комплекснае развіццё адносін з Расіяй, Кітаем, дзяржавамі цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, дзе зараз фарміруюцца трансгранічныя вузлы ўзаемадзеяння, а таксама краінамі “далёкай дугі”. трансграничные узлы взаимодействия, а также странами «дальней дуги».
Адэкватна адказваючы на санкцыйную палітыку Захаду і другія выклікі сучаснасці, мы ў стане прапанаваць не толькі свае транзітныя магчымасц, але і ролю донара рэгіянальнай бяспекі, а таксама вопыт сярэдняй па памерах і маштабах эканомікі постсавецкай дзяржавы, якая выстаяла перад гібрыдным націскам “каляровай” рэвалюцыі. Усе гэтыя рэсурсы мы будзем задзейнічаць у працэсе фарміравання і рэвлізацыі сваёй знешняй палітыкі.