Дата публікацыі

Сёння стратэгічна важна надаць увагу дабрабыту радавых жыхароў краіны

Менавіта гэта катэгорыя спажыўцоў фактычна ўяўляе сабой галоўны суб’ект нашай эканомікі, які фарміруе асноўны попыт на прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, асабліва ва ўмовах заваявання ўнутранага рынку айчыннымі вытворцамі.

Чым вышэй узровень дабрабыту нашых грамадзян, тым эфектыўней будзе развівацца эканоміка краіны. Агульнавядомы факт: з падзеннем пакупніцкай здольнасці грамадства вымушана пераразмяркоўваць свае запатрабаванні ў бок іх скарачэння. Такім чынам, адначасова скарачаецца і ёмістасць рынку. І наадварот, з павышэннем матэрыяльнага статусу з’яўляюцца новыя запыты, якія працуюць на развіццё эканомікі. Забяспечаны грамадзянін – гэта выгадны пакупнік як у харчовым магазіне, так і ў магазіне бытавых тавараў і электронікі. Гэта чалавек, які карыстаецца ўласным аўтамабілем і можа дазволіць сабе будаўніцтва дома, а значыць, фарміруе стабільны попыт на прадукцыю нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і заводаў будаўнічай галіны. Менавіта зараз важна абараніць звычайнага чалавека ва ўмовах эканамічнай структуры, якая мяняецца.

Аб росце значнасці айчыннага спажыўца сведчыць той факт, што попыт на грузаперавозкі па тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе павялічыўся на 90 працэнтаў і працягвае павышацца. Ён рэзка пайшоў уверх у другой палове года. Гэта аб’ектыўныя дадзеныя анлайн-біржы аўтаперавозак.

Аднак сёння мы адзначаем і трывожныя тэндэнцыі. У першую чаргу яны датычацца цэн на замяшчаючую прадукцыю. Аўтамабільная тэхніка, аўтазапчасткі, машынны алей – яркі прыклад спекулятыўнага вымывання даходаў насельніцтва, з якім ужо многім грамадзянам краіны прыйшлося сутыкнуцца на практыцы. Акрамя таго, пэўную праблематыку паказваюць вынікі года. Яны сведчаць, што пры назіраемым росце гандлёвай актыўнасці ўнутры краіны рознічны таваразварот Гродзенскай вобласці ў студзені-лістападзе 2022 года склаў 98,6% у параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду мінулага года. Сума мінусу склала амаль 85 мільёнаў рублей, прытым што налічаная сярэднямесячная заработная плата ў рэгіёне па выніках года ўзрасла на 14,6% у параўнанні з мінулым годам. Што гэта значыць? Павелічэнне долі назапашванняў або зніжэнне пакупніцкай здольнасці? Безумоўна, дадзенае пытанне патрабуе вывучэння і прыняцця дзейных мер. Сёння дабрабыт беларускіх грамадзян – задача нумар адзін. Ад гэтага, як мы бачым, залежыць не толькі стабільнасць у грамадстве, але і далейшы эканамічны рост у краіне.