Дата публікацыі

У чым унікальнасць Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў 2026 годзе

Па словах Вольгі Лазоркінай, кожны Форум рэгіёнаў якасна адрозніваецца адзін ад аднаго. Перадусім знешнімі і ўнутранымі ўмовамі, у якіх ён праходзіць. “Тое, што было зроблена ў мінулым годзе, і тыя вынікі, якіх мы здолелі дасягнуць, былі найвышэйшымі для мінулага года, для тых умоў, якія мы стварылі ўнутры і звонку. І ў гэтым была яго ўнікальнасць, — адзначыла экспертка. — Сучасны форум — таксама ўнікальная з’ява ва ўмовах 2026 года. Яго адрозненне не ў лічбах, якія мы сёння агучваем, і не ў колькасці пагадненняў, якія будуць падпісаныя, а ў набытым вялізным пласце ведаў. І нам будзе вельмі важна зразумець, як усё гэта максімальна эфектыўна выкарыстаць, як раздзяліць па напрамках і напоўніць кожны напрамак новай якасцю.”

Кажучы аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў гэтым годзе, яна падкрэсліла, што літаральна кожны месяц яно напаўняецца новымі фарматамі. “Гэта сумесныя вытворчасці, прамысловая кааперацыя на розных узроўнях, стварэнне камітэта па стандартызацыі, запуск праекта “Тавар Саюзнай дзяржавы”. І менавіта гэтыя напрамкі маюць для нас найважнейшае значэнне. На канец 2026 года плануецца пілотны выпуск самалёта “Асвей”. У гэтым напрамку вядзецца сур’ёзная праца. Таму на форуме важна абмяркаваць гэтую праграму, вылучыць моцныя і слабыя бакі, распрацаваць тактыку дзеянняў і надаць дынаміку там, дзе гэта патрэбна. Гэта магчыма зрабіць толькі ў межах такіх працоўных, практычных форумаў, якім з’яўляецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі,” — звярнула ўвагу Вольга Лазоркіна.

Эканамістка падкрэсліла, што форум — гэта адная з найважнейшых пляцовак для развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва, таму што на ёй сустракаюцца прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, якія распрацоўваюць стратэгію і тактыку, і удзельнікі вытворчага працэсу, якія непасрэдна іх рэалізуюць.

“І вельмі важна, каб яны знаходзілі кропкі судотыку не толькі праз дакументы і іншыя пляцоўкі, але і тут, каб убачыць і пачуць цэлы малюнак. Таму што форум дае магчымасць уявіць маштаб таго, што было дасягнута, і ўбачыць гэта літаральна ў дзеяніі. Але ў гэтым годзе да працоўнікаў вытворчасці і дзяржаўных структур будзе даданы трэці ўдзельнік — гэта аналітыкі, адбудзецца асобная аналітычная сэсія, якая будзе прысвечана вобразу будучыні Саюзнай дзяржавы. У межах гэтага мерапрыемства абмяркуюць рэгіянальныя і глабальныя трэнды, таму што СД акрамя практычных рэчаў павінна ўлічваць і тое, што адбываецца па-за яе межамі, на глабальным узроўні. Саюзная дзяржава — гэта не толькі рэгіянальная структура, якой мы зывкліся яе лічыць. І вобраз будучыні сэння павінны будавацца не толькі пад эканоміку, але перад усім і пад запыты грамадзян і моладзі,” — упэўнена экспертка.

Вольга Лазоркіна адзначыла, што сучасны форум — гэта яшчэ і пазіцыянаванне Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне. “Гэтая тэма ўзнімалася менавіта ў апошнія тыдні працягам візітаў расійскіх прадстаўнікоў. Мы будзем закранаць не толькі эканамічны, але і культурна-гуманітарны, і цэнасны блокі. Таму вынікі гэтага мерапрыемства будуць ацэньвацца не толькі падпісанымі пагадненнямі, але яшчэ і вобразам будучыні, і якраз гэтымі закладзінамі пазіцыянавання Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне,” — падагульніла экспертка.

XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 25–26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці. За гады правядзення форум набыў статус традыцыйнай дыялогавай пляцоўкі для прадстаўнікоў устаноў улады і бізнэс-суполак абедзвюх краін. Арганізатарамі форума з’яўляюцца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Расіі.

Источник: https://www.belarus.by/