Дата публікацыі

За 2022 год Магілёўская вобласць павялічыла свой уклад у рэспубліканскі экспарт на 5,2 працэнты

Час нестандартных рашэнняў

Эканамічныя выклікі 2022 года ўнеслі істотныя карэктыроўкі ў планы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Перш за ўсё яны дакрануліся да рэальнага сектара эканомікі. Але дзякуючы зладжанай рабоце органаў улады, дырэктарскага корпуса, працоўных калектываў атрымалася нівеліраваць негатыўныя наступствы і ў цэлым паказаць годныя вынікі.

За 2022 год Могилевская область увеличила свой вклад в республиканский экспорт на 5,2 процента

Уклад Магілёўскай вобласці ў рэспубліканскі экспарт па выніках 2022 года з’яўляецца станоўчым: 2483.3 млн.даляраў ЗША, што на 5,2 працэнты больш, чым у аналагічным перыядзе 2021 года. Сальда знешняга гандлю склала плюс 1013,5 млн.даляраў ЗША.

Важнейшыя прадпрыемствы вобласці змаглі павялічыць аб’ёмы экспарту. Гэта ААТ «Бабушкіна крынка» – кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка», ААТ «Малочныя горкі», ААТ «Магілёўліфтмаш», ЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Белшына», СТАА «Джакей Магілёў» і інш. Дзякуючы паскоранай адаптацыі менэджмента да новых эканамічных умоў гэтым прадпрыемствам удалося хутка змяніць геаграфію паставак, таварную наменклатуру экспарту і сістэму фінансавых разлікаў.

За 2022 год Могилевская область увеличила свой вклад в республиканский экспорт на 5,2 процента

Паказальны вопыт ААТ «Магілёўліфтмаш» (флагман экспарту ў прамысловасці), а таксама ААТ «Бабушкіна крынка» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» – лідараў рэгіёна ў перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Яны змаглі выпрацаваць зразумелыя механізмы супрацоўніцтва з расійскімі і кітайскімі партнёрамі, захаваўшы адносіны з Захадам як стратэгічна важным і ўжо напрацаваным накірункам.

Так, ААТ «Бабушкіна крынка» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» максімальна пераарыентавалі схемы паставак з марскога транспарту на чыгуначны, наладзілі работу па аплаце кантрактаў у кітайскіх юанях.

Геаграфія экспартных паставак ААТ «Бабушкіна крынка» яшчэ пяць гадоў таму ўключала пяць краін, сёння прадукцыя пастаўляецца ў 25. Стратэгічна верна прадпрыемствам быў абраны «ўсходні вектар»: Расія, Кітай, Інданезія, другія краіны Азіі. У «санкцыйным» 2022 годзе ААТ «Бабушкіна крынка» адкрыла ўласнае прадстаўніцтва ў г. Гуанчжоу (КНР), пастаўкі ў Кітай увесь час павялічваюцца. У мінулым годзе прырост экспарту склаў 20 працэнтаў, асноўнымі пазіцыямі сталі сухое малако і сухая малочная сыроватка.

За 2022 год Могилевская область увеличила свой вклад в республиканский экспорт на 5,2 процента

Наяўнасць шырокай дылерскай сеткі ААТ «Магілёўліфтмаш» дазволіла прадпрыемству ў вельмі кароткі тэрмін заняць пакінутыя еўрапейцамі нішы на рынку Расійскай Федэрацыі, выйсці на ўзровень продаж пачатку 1990-х. Да развалу СССР на саюзны рынак завод пастаўляў 14042 ліфты ў год. У 2022 было выпушчана 12400 ліфтаў, на рынак Расійскай Федэрацыі пастаўлена 9700. Магілёўскія ліфты занялі 23 працэнты расійскага рынку.

Бачыцца, што работа галіновых міністэрстваў і канцэрнаў у бягучым годзе павінна будавацца па шляху кансалідацыі і абмену вопытам, быць жывой і дынамічнай: кожнаму ёсць што сказаць і ёсць што пачуць. Усе ўдзельнікі рынку павінны ўсвядоміць, што аднолькавага рашэння «для ўчора» і «для заўтра» не існуе. Эканамічныя паказчыкі Магілёўшчыны пацвярджаюць, што спраўляцца з выклікамі сённяшняга дня – цалкам рашаемая задача.