Дата публікацыі

Запыт насельніцтва Магілёўшчыны — курс на развіццё рэгіёна

Курс на развіццё рэгіёнаў з’яўляецца адным з асноўных кірункаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады, якая была сцверджана на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, і, безумоўна, трапляе ў першачарговыя запыты насельніцтва Магілёўскай вобласці.

Асноўны запыт насельніцтва ў сферы занятасці, згодна з данымі сакавіковага апытання БІСД, — расшырэнне існуючых вытворчасцей і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Рэспандэнтамі таксама адзначана, што надаванне жылля і льготных крэдытаў для спецыялістаў з’яўляецца асноўнай чаканай ад дзяржавы мерай падтрымкі для развіцця свайго раёна. Льготнае крэдытаванне малога і сярэдняга бізнэсу, фінансаванне праектаў дабрабыту з улікам меркавання жыхароў, развіццё транспартнай інфраструктуры таксама, на погляд насельніцтва, з’яўляюцца важнымі маркерамі рэгіянальнага развіцця.

Кіраўнік дзяржавы не аднойчы адзначаў важнасць раўнамернага развіцця тэрыторый краіны з улікам іх спецыфікі, неабходнасць аднаўлення перасовачных механізаваных калон, “Сельгастэхнікі” і іншых прадпрыемстваў, напрыклад, камбікормавых, у якіх маюць патрэбу многія раёны.

“Усё гэта трэба для раёнаў. Гэта ўсё трэба аднаўляць. Палову такіх аб’ектаў мы ўжо аднавілі, але за гэтыя два-тры гады мы павінны аднавіць астатнія. То бок працы ў кожнага хапае. Трэба, каб у людзей не толькі было працоўнае месца, але трэба, каб вы былі гаспадарамі, а гаспадар заўсёды меў рыдлёўку, граблі, касу і сякеру,” —

- менавіта аб гэтых задачах Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка казаў у сакавіку 2025 года, калі назначаў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

У Магілёўскай вобласці вядзецца праца ў гэтым напрамку і ўжо бачныя пэўныя вынікі, у тым ліку і ў раёнах, якія раней належылі да тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Напрыклад, у Краснапольскім раёне аналіз колькасці насельніцтва, занятага ў эканоміцы, упершыню за доўгі час выявіла станоўчую дынаміку. Згодна з данымі маніторынга, у 2026 годзе Краснапольскі раён ужо не лічыцца сярод тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Дапамога у вырашэнні пытання занятасці насельніцтва раёна была наданая праз завяршэнне рэялізацыі інвестыцыйнага праекту “Стварэнне комплекса па вырабу рыб каштоўных парод у Краснапольскім раёне, побач з ракой Палуж, вытворчай магутнасцю 1000 тон”. Гэта галаўное прадпрыемства для яшчэ дзвюх ідэнтычных пляцовак у суседніх Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах, дзе да 2028 года па прынцыпу замкнутага цыкла разлічваюць атрымліваць не толькі да дзвюх тысяч тон прэміяльнай чырвонай рыбы ў год, але і пятнаццаць мільёнаў яе аплодненых ікрынак. Будзе цалкам закрытая патрэбнасць унутранага рынку, і застанецца патэнцыял для паставак за мяжу.

Галоўнае, гэта дазволіла стварыць новыя прывабныя месцы для жыхароў гэтых рэгіёнаў. Напрыклад, на вытворчасці ў Краснапольскім раёне ўжо створана пяцьдзесят новых працоўных месцаў (рыбаводы, кантралёры КПП, электрыкі), а разам з запускам у найбліжэйшы час цэха перапрацоўкі рыбы будзе прынята на працу яшчэ дваццаць чалавек. Па дваццаць працоўных месцаў створана ў Чэрыкаве і Хоцімске. Большасць спецыялістаў-рыбаводаў — выпускнікі сельгасакадэміі у Горках, дзе ёсць спецыяльная кафедра. Абслуговы персанал — з мясцовых жыхароў.

На асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы знаходзіцца будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў у Шклове (комплекс арганізацый, у які ўваходзяць камбікормавы завод, аграсэрвіс, сельгасхімію, новае малакаперапрацоўчае прадпрыемства). Рэялізацыя важных інвестыцыйных праектаў па стварэнні малакаперапрацоўчых магутнасцей і вырабу санітарна-гігіенічных папер суадносіцца з запытамі жыхароў па развіццю сваёй малой радзімы.

Меры, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні, разам з мерапрыемствамі па павышэнню якасці жыцця дазволяць узняць канкурэнтаздольнасць эканомікі рэгіёнаў і забяспечыць рэалізацыю першачарговых запытаў жыхароў, а значыць, стварыць неабходныя умовы, каб насельніцтва жыла і працавала ў сваіх населеных пунктах.

Алег Каропаў, кіраўнік Магілёўскага аддзялення БІСД