У сярэдзіне мінулага стагоддзя крытычным парогам для нараджэння дзіця быў узрост 22-24 гады. А нашым мамам гаварылі, што абзавесціся першанцам трэба абавязкова да 25. Сёння гэтыя межы істотна змясціліся, па мерках сучаснага акушэрства да тых, хто позна нарадзіў, прынята адносіць дам, якім больш за 35 гадоў. Аднак рэальнасць такая (і аб гэтым гавораць дадзеныя сацыялагічных даследаванняў), што маладыя людзі ўсё часцей аддаюць перавагу таму, каб пачакаць з нараджэннем нашчадкаў. Якімі матывамі кіруюцца міленіялы, што не спяшаюцца станавіцца бацькамі, “Знаменка” разбіралася з экспертамі.
– Для таго, каб зямлю апрацоўваць і жыць у краіне, патрэбны людзі, гэта галоўнае. Нам трэба мінімум 15 мільёнаў, а лепш 20 мільёнаў чалавек насельніцтва, а мы гэту тэндэнцыю змяншэння не пераламілі. І гэта ў будучым можа стаць не проста праблемай, а катасрофай. Тады на нас будуць глядзець другія густанаселеныя раёны для таго, каб прыехаць і ў нас жыць. Мы не супраць таго, каб да нас прыязджалі і жылі, але ў пераважнай большасці тут павінны жыць беларусы, каб гэта зямля заўсёды была беларуская. А для гэтага трэба сёння падтрымаць маці, якія нараджаюць, вось і ўсё. На мнагадзетныя сем’і, нараджальнасць мы павінны звярнуць асаблівую ўвагу.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
(падчас выступлення на VI Усебеларускім народным сходзе)
Да лепшых часоў
Вынікі перапісу насельніцтва 2019 года бязлітасна канстатуюць: за 20 год колькасць жыхароў нашай краіны зменшылася на 613,8 тысяч чалавек. Змяншэнне насельніцтва, якое стала ўласціва многім цывілізаваным краінам, мае некалькі прычын, адна з якіх – зніжэнне нараджальнасці. Сітуацыя парадаксальная: нягледзячы на тое, што за апошнія два дзясяткі гадоў наш дастатак і ўзровень жыцця значна палепшыліся, нас, тым не менш, не стала больш, а маладыя людзі ўсё часцей адкладваюць бацькоўства на потым.
Позняе мацярынства – трэнд не сённяшняга дня і нават не мінулага года. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі назіраецца тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні першанца. Ён павысіўся з 24,9 года ў 2010-м да 26,7 года ў 2018-м.
Сярод рашаючых фактараў для адмаўлення ад планавання дзяцей аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Мікалай Сухоцкі прыводзіць павышэнне сярод моладзі каштоўнасці індывідуалізму і прыватнага жыцця, што ўласціва рыначнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і заходняму ладу жыцця:
– Меркай жыццёвага поспеху ў маладых людзей у першую чаргу з’яўляецца матэрыяльны дабрабыт: магчымасць купляць тое, што хочацца і падабаецца, распараджацца ўласнай маёмасцю, свабодна выбіраць род заняткаў, месца жыхарства. Гэта значыць, што ў сённяшняга пакалення моладзі склалася ўспрыняцце рэчаіснасці, якое кульцівіруе стаўку на паспяховасць і дасягненне высокага прафесійнага і сацыяльнага статусу.
Маладыя беларусы ўсё часцей адкладваюць перыяд сталення, што вядзе да адтэрміноўкі такіх найбольш важных жыццёвых этапаў, як адыход ад апекі бацькоў, стварэнне сям’і і нараджэнне дзяцей, сцвярджае Мікалай Сухоцкі:
– Гэта пацвярджаюць і вынікі апытвання, праведзенага Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце ў 2010 годзе. Так, у параўнанні з дадзенымі 2014 года ў моладзі значна знізілася значэнне жадання мець дзяцей (з 59 працэнтаў да 47,4), асбліва гэта прыкметна сярод мужчынскай часткі насельніцтва (з 64,1 працэнта да 41,2). Таксама ў параўнанні з 2016 годам у мінулым годзе моладзь стала намнога часцей адзначаць маральную негатоўнасць выконваць бацькоўскія абавязкі, што гаворыць пра ўзмацненне інфантылізацыі маладога пакалення. Прыкметнай інвестыцыяй у асбістае жыццё становіцца мэтанакіраванае умацаванне ўласнага здароўя – каштоўнасці больш важнай для моладзі, чым сям’я і дзеці.
Яшчэ адзін фактар: пакудь павольна, але расце колькасць чайлдфры – людзей, якія свядома не хочуць мець дзяцей. Так, калі ў 2014 годзе сярод моладзі ва ўзросце 18-24 гадоў было 1,8 працэнта нежадаючых мець ні аднаго дзіця, то ў 2020 годе – ужо 5,2 працэнта, прыкмячае Мікалай Сухоцкі:
– Лічбы на першы погляд нязначныя, але тэнджэнцыя прымушае задумацца. Знізілася доля маладых людзей, якія марылі пра трох або чатырох дзецях. Пры гэтым колькасць моладзі, каторая хацела б двух дзяцей (гэта самы папулярны адказ), застаецца стабільнай – 54,8 працэнта.
Поўную версію артыкула чытайце на сайце "Беларусь Сёння"