Дата публикации

Дэлегацыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў наведала Мінскі аўтазавод

Сёння ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдзінга "БЕЛАЎТАМАЗ" наведала дэлегацыя Беларускага інстытута страэгічных даследаванняў.

Адзін з накірункаў ведамства – экспертная антысакцыйная аналітыка, а таксама ацэнка і аналіз якасці тэхнічнай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў.

Спецыялісты інстытута зацікаўлены ў партнёрскім узаемадзеянні з нашым прадпрыемствам і ў абмене вопытам у дадзеных галінах.

Генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдзінга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерый Іванковіч пазнаёміў прадстаўнікоў дэлегацыі з арганізацыяй працоўных месцаў на вытворчасці, з тэхналогіяй зборкі грузавых машын, аснашчэннем зборачнага канвеера вузламі і агрэгатамі і з мадэльным радам тэхнікі на выставачнай экспазіцыі, дзе былі прадстаўлены самазвал МАЗ- 458121, самазвал МАЗ-650121, самазвал МАЗ-6501С9, самазвал МАЗ-651328, магістальны цягач МАЗ-5440М9, а таксама лінейка пасажырскай тэхнікі аўтобус МАЗ203 і электробус МАЗ303Е10.

Падчас правядзення перагавораў дасягнуты дамоўленасці аб далейшым развіцці і супрацоўніцтве ў сферы тэхнічнай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў.

Делегация Белорусского института стратегических исследований посетила Минский автозавод
Делегация Белорусского института стратегических исследований посетила Минский автозавод