Калі традыцыі ўваходзяць у моду
Свет змяняецца, масавае спажыванне саступае месца новай рэяльнасці — “эканоміцы ўражанняў”. Сёння людзі купляюць не проста тавары, але і “аддчуванні”, “гісторыі” і “персаналізаваны вопыт”. Менавіта ў гэтым кантэксце ўзнікае паняцце “крэатыўнай эканомікі” — сферы, дзе мастацтва сустракаецца з тэхналогіямі, культура — з бізнэсам, традыцыі — з інавацыямі, а галоўным “капіталам” робяцца інтэлект, фантазія і культурны код.

Эканоміка ўражанняў
Простымі словамі, на ўваходзе — талент і ідэя, на выхадзе — абаронены аўтарскім правам прадукт “індустрыі талентаў” — ад мабільнага дадатку ці дызайна сукенкі да архітэктурнага праекту з яго ўнікальнымі ўласнасцямі.
Такая смена парадыгмы надае рэгіянальным адрозненням і нацыянальнай ідэнтычнасці статус новай канкурэнтнай перавагі. “Свежы подых” атрымліваюць нашыя культурныя традыцыі і рамёствы, якія праз аб’яднанне з сучаснасцю адаптуюцца да перадавых распрацовак і дызайна. Напрыклад, прызнаная ЮНЕСКА ў 2024 годзе беларуская выцінанка робіцца ўсё больш запатрабаванай, асабліва ў маладога пакалення. Яе ўзоры пераносяцца на адзенне, шоперы, посуд і аксесуары, ператвараюцца на частку інтэр’ера і моды.
Беларускі другі хлеб — бульба — выйшаў на міжнародную арэну: у сучаснасці айчынныя спецыялісты працуюць над нацыянальным дасье “Стравы з дзёртай бульбы: традыцыі гатавання і ўжывання ў Беларусі” для ўнясення ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гэта выяўляе сутнасць: традыцыі не знікнуць — яны ператворацца на частку прагрэса. Галоўнае — умець размаўляць мовай новага пакалення, аб’ядноўваючы абодва света: клапатліва захоўваць карані і смела крочыць наперад.
Ужо сёння мы можам бачыць вынікі крэатыўнага падыхода навокал. У асаблівасці, гэта рэстаранная канцэпцыя вакол беларускай кухні, якая аб’яднала больш за дваццаць устаноў на любы кашалёк. І гаворка ідзе ўжо не проста пра дранікі і мачанку: рэстараны прапаноўваюць бульбу з зёлкавым марозівам і фандан з жытняга хлеба, крафтавыя ліманады і настойкі ў духу моднай міксалогіі. Такі канцэпт не толькі цікавы для замежнага турыста, але і здольны здзівіць нават карэннога беларуса.
На першы план выходзяць новыя фарматы ўзаемадзеяння са спажыўцом: гандлёвыя цэнтры з інфраструктурай для дзяцей і дарослых, кавярні з лекцыямі аб гісторыі кавы, майстар-класамі і дэгустацыяй, не проста торт на свята, а арганізацыя мерапрыемства пад ключ. Кожная ідэя ператвараецца на частку вялікай гісторыі.
Тут няма звычайнага продажу тавару — ствараецца поўны вопыт: ад гісторыі брэнда да доўгатэрміновай эмацыйнай сувязі са светам. Такія мадэлі ўжо паспяхова ўжываюцца па ўсяму свету.
Напрыклад, Расія заявіла амбіцыйную мэту: вывесці экспарт “крэатыву” да 12 мільярдаў долараў да 2030 года. Гэта сігнал да таго, што крэатыўная эканоміка ўжо стала стратэгічна важным напрамкам росту расійскай эканомікі.
Беларускія ідэі
“Крэатыўная эканоміка” — гэта не проста мастацтва, музыка ці дызайн. Гэта цэласная сістэма, якая выкарыстоўвае творчы патэнцыял людзей для вырашэння практычных задач у самых розных абсягах.
Найважнейшае, што можна вылучыць — здольнасць “эканомікі талентаў” зараджаць іншыя галіны. Гэта не толькі чысты прыбытак, калі адзін рубль прыносіць амаль тры рублі, а глыбокі сімбіёз з іншымі сектарамі. Прамысловасць атрымлівае новы імпульс за рахунак індустрыяльнага дызайну. Сельская гаспадарка перабудоўваецца дзякуючы брэндынгу лакальных прадуктаў і развіццю агратурызма. Навука робіцца больш даступнай пры візуалізацыі даных. Адукацыя ўзбагачаецца метадамі гейміфікацыі, якія робяць працэс навучання больш займальным і цікавым.
Тэхналагічны суверэнітэт нашай краіны сёння ўзначальвае топ прыярытэтных напрамкаў і задач у эканоміцы на новы пяцігадовы цыкл. У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу напрыканцы мінулага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашенка адзначыў: “Краіне патрэбныя праекты, якія базуюцца на распрацоўках і адкрыццях айчынных навукова-вытворчых школ!”
Перад мікраэлектроннай прамысловасцю Беларусі пастаўлена амбіцыйная задача: “бегчы на паўкрока наперад” і вырабляць запатрабаваную ў свеце прадукцыю.
Акрамя развіцця традыцыйных крытычна важных абсягаў (робататэхніка, механіка, электроніка), нельга ігнараваць стратэгічную ролю ў гэтым працэсе меньш відавочнай і адначасова больш глыбокай сілы — “крэатыўнай эканомікі”. Яна з’яўляецца інавацыйным рэсурсам, які фарміруе асяроддзе для тэхналагічных прарываў, стварае унікальныя матэрыяльныя і нематэрыяльныя актывы, а таксама ўмацоўвае ўстойлівасць краіны.
Як сказаў амерыканскі кінарэжысёр Джозеф Шумахер, “лепшы спосаб здолець праблему зводзіцца да таго, каб зрабіць яе больш чалавечнай.”
Менавіта так працуе крэатыўная эканоміка: яна робіць тэхналагічны прагрэс больш чуйным да чалавека, культуру — даступнейшай, а грамадства — больш багатым унутраным жыццём. І як раз тут Беларусь можа знайсці свой голас — сумленны, глыбокі, пазнаваемы.
Моладзь — сэрца перамен
Крэатыўны сектар адкрыты для ўсіх. Цэнтральным элементам гэтай экасістэмы застаецца сам чалавек, яго жаданні, пачуцці і здольнасць выражаць сябе праз прадукты і падзеі. Безумоўна, галоўная сіла “эканомікі ўражанняў” — моладзь: яна вольна перасоўваецца паміж лічбавым светам і рэяльнасцю, умее камбінаваць глабальныя трэнды і лакальныя карані. Энергія, дапытлівасць, жаданне эксперыментаваць і гатоўнасць у добрым сэнсе да “дзёрзкіх” учынкаў робяць маладое пакаленне ідэяльным сааўтарам змен, дазваляюць пераплаўляць старыя каштоўнасці ў новыя формы і рабіць іх рэлевантнымі для лічбавай эпохі.
Разам з там для паспяховага развіцця моладзевага прадпрыемства неабходны сістэмны падыход на ўзроўні ўзаемадзеяння дзяржавы, бізнеса і адукацыі, які спрыяе рэалізацыі творчага патэнцыяла і амбіцый моладзі: даступная адукацыя, падтрымка стартапаў, пляцоўкі для дыялога паміж навукоўцамі і прадпрыемцамі.
Крэатыўная эканоміка — гэта не дэкарацыя для бюджэта, а цэментуючая сіла будучага развіцця. Яна здольная аб’яднаць навуку, культуру і бізнэс вакол адной мэты: ствараць унікальныя прадукты і паслугі пад знакам беларускай якасці.
Іншымі словамі, перамагае той, хто прапаноўвае не звычайныя тавары, а сэнсы і ўнікальнасць, вопыт і ідэнтычнасць, свежую гісторыю і больш глыбокае эмацыйнае перажыванне. У гэтай канкурэнтнай барацьбе галоўным актывам з’яўляецца чалавечая фантазія, а эканоміка творчасці — гэта тая самая брыльянтавая агранка, у якой фантазія набывае сваю рыначную вартасць і сацыяльнае значэнне.
Калі Беларусь пачне свядома будаваць сваю версію крэатыўнай эканомікі сёння, выкарыстоўвая сілу моладзі, глыбіню традыцый і моц лічбавізацыі, тады заўтра яна зможа заняць належнае месца сярод краін СНД і ствараць значны вопыт для мільёнаў людзей.
Вольга МАЦКО, аналітык БІСД
