Дата публикации

Макараў: Мы павінны выразна разумець шляхі рэгіянальнага развіцця ў новых умовах

Сёння ў Беларускія інстытуце стратэгічных даследаванняў адбываецца экспертны семінар “Аб асноўных накірунках дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь”. Мэта мерапрыемства – вывучэнне экспертнай думкі па пытаннях: асноўныя выклікі рэгіянальнай палітыкі на сучасным этапе, фінансавыя перспектывы рэгіёнаў у рэалізацыі прарыўных ініцыятыў (інфраструктурныя, інвестыцыйныя, сацыяльныя праекты), прыярытэтныя накірункі адаптацыі рэгіянальнай палітыкі да новых умоў.

“Мы сабраліся для таго, каб зрабіць яшчэ адзін крок у вялікім набліжэнні да разумення таго, якім шляхам рухацца і як ажыццяўляць рэгіянальнае развіццё ў Беларусі. Мы хацелі б абмеркаваць рэгіянальнае развіццё ў новых умовах. БІСД – гэта структура, якая вывучае гэтыя новыя ўмовы, і ў нас ёсць відавочныя веды таго, што на сённяшні дзень гравітацыя змянілася. Санкцыйная палітыка, постпандэмійныя працэсы, спецыяльная ваенная аперацыя на мяжы, міграцыйны крызіс і гэтак далей, у сукупнасці ствараюць умовы, якія ў значнай ступені мяняюць той фон, на якім нам прыйдзецца ажыццяўляць рэгіянальнае развіццё. І мы гатовы падзяліцца сваімі прагнозамі, як гэта будзе развіваца далей, сказаў Алег Макараў. – Наступны момант звязаны з тым, што геапалітычныя працэсы змяняюць сістэму эканомікі і рэгіянальнай, і глабальнай. Адпаведна, мяняецца месца Беларусі ў гэтым працэсе. Трэці момант звязаны з тым, што наша грамадства мяняецца. Адыходзяць адны пакаленні, прыходзяць на змену іншыя, у іх розная ментальнасць. Мы бачым гэтыя змены, у тым ліку прафесійную міграцыю. Гэта таксама мяняе падыходы да рэгіянальнага развіцця, часткова недзе ствараючы акно магчымасцяў, а дзесьці акно магчымасцяў закрываючы. І мы не можам не заўважаць гэтага. Акрамя гэтых умоў, сама краіна мяняецца. Прыняты змены ў Канстытуцыю, рыхтуецца цэлы шэраг нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Усебеларускага народнага сходу, мяняюць палітычнае поле і будуць рэгламентаваць дзейнасць палітычных партый, грамадзянскага таварыства, грамадскіх арнганізацый. Гэта ўсё мяняе наш унутраны ландшафт і значна мяняе наша грамадства. Па сутнасці, гэта вельмі сур’ёзныя крокі, якія мяняюць і сістэму кіравання, у тым ліку на мясцовым узроўні. Гэта яшчэ адна тэма, якая стварае нам новыя ўмовы”.

Тэма рэгіянальнага развіцця ў апошні час з’яўляецца прыцэлам кіраўніцтва краіны, адзначыў дырэктар БІСД. “А з другога боку, гэта тэма, якая з’яўляецца найбольш праблемнай таму, што на сённяшні дзень няма выразнага разумення, па якім шляху рэгіянальнае развіццё павінна пайсці. Па шляху ўніверсальнаму, дзе мы будзем гаварыць пра кожны рэгіён, які імкнецца да аднолькавасці з суседнімі рэгіёнамі. Па кластарным шляху, калі мы гаворым, што ў нейкай групе гэтыя рэгіёны будуць дапаўняць адзін аднаго. Па шляху нейкай тыпізацыі гэтых рэгіёнаў, калі мы гаворым пра тое, што мы падзелім гэтыя рэгіёны на сельскагаспадарчыя, прамысловыя, прыгранічныя, яшчэ нейкія. Па шляху канкрэтнага разгляду кожнага рэгіёна асобна і будавання траекторыі для развіцця кожнага рэгіёна. Паралельна з гэтым ёсць шэраг праблем, звязаных з перацяканнем рэсурсу з аднаго рэгіёна ў другі. З інвестыцыямі ў новых умовах у гэтыя рэгіёны, з імкненнем краіны, каб у нас не было міжрэгіянальнага разрыву. І пры гэтым разумення, што трэба заахвочваць імкненне рэгіёна развівацца, расці і паляпшаць на рэгіянальным узроўні свае паказчыкі і ўмовы жыцця. У нашым разуменні на сённяшні дзень такога выразнага погляду на рэгіянальнае развіццё, па сутнасці, няма”,- падкрэсліў ён.

У Беларусі створаны дастаткова сур’ёзны зачын вывучэння пытанняў рэгіянальнага развіцця, канстатаваў Алег Макараў. “Сведчаннем таму з’яўляецца шматгадовая праца таго ж Інстытута эканомікі НАН і Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі. Гэта дзве навуковыя ўстановы, якія шмат гадоў займаюцца пытаннямі рэгіянальнага развіцця, - дадаў ён. – Складана прыйсці да нейкай аднастайнасці. Але калі б мы змаглі разгледзець нейкія падыходы і стратэгію да рэгіянальнага развіцця, гэта значыць, мы маглі б быць упэўнены, што разгляд такой тэмы на краінавым узроўні, узроўні кіраўніка дзяржавы, усёй краіны меў бы аптымізм і добрыя перспектывы для выпрацоўкі нейкіх прагрэсіўных рашэнняў”.

У экспертным семінары ўдзельнічаюць намеснікі старшынь абласных выканаўчых камітэтаў па эканоміцы, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, дзяржаўных органаў і арганізацый, якія прымаюць удзел у распрацоўцы праекта Канцэпцыі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь.