11 сакавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам ПалесДУ.
Аналітыкі БІСД выступілі з дакладам аб каштоўнасцях беларускага грамадства на сучасным этапе, а таксама падрабязна спыніліся на выніках сацыялагічных даследаванняў, якія дазваляюць скласці “партрэт маладога беларуса”. Акцэнт быў зроблены на каштоўнасных арыенцірах і паводніцкіх устаноўках маладых беларусаў, бо ў многім менавіта яны вызначаюць, якім стане эканамічная, палітычная, сацыякультурная, дэмаграфічная будучыня краіны, наколькі талент і мэтанакіраванасць прадстаўнікоў гэтай важнейшай сацыяльнай групы будуць накіраваны на карысць грамадства.
Дата публикации