Прапанова Аляксандра Лукашэнкі аб павышэнні статусу Усебеларускага народнага сходу да канстытуцыйнага органа дае магчымасць выключыць многія памылкі нашых партнёраў, саюзнікаў і суседзяў, стварыўшы інстытут грамадзянскай супольнасці, здольны выражаць прама інтарэсы і спадзяванні кожнага грамадзяніна, ажыццяўляць кантроль за дзяржаўнымі органамі і накіроўваць іх развіццё. Аб гэтым заявіў парталу sb.by аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, каменціруючы агучаную Прэзідэнтам ініцыятыву аб павышэнні статусу УНС да канстытуцыйнага органа.
Аляксей Аўдонін адзначыў, што прапанова аб павышэнні статусу УНС з’яўляецца даўно наспелай формай новага грамадскага дыялогу беларускага народа з органамі ўлады:
– У сучасных умовах камунікацыйнай рэвалюцыі і ў межах нашага адносна невялікага па колькасці насельніцтва краіны такую форму палітычных зносін трэба разглядаць як найбольш перадавое рашэнне ў параўнанні з палітычнымі сістэмамі іншых дзяржаў.
Аналітык БІСД звярнуў увагу, што ў многіх краінах так гістарычна склалася, што інстытутам грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца палітычныя партыі, каторыя з’яўляюцца звяном сувязі між грамадствам і ўладай:
– Партыі выпрацоўваюць і акумуліруюць палітычную волю грамадзян і пераўтвараюць яе ў рашэнні і дзеянні дзяржорганаў.У класічных уяўленнях менавіта развітая шматпартыйная сістэма з’яўляецца неабходнай умовай палітычнага плюралізму і рэальнай дэмакроатыі.
Разам з тым на сучасным этапе развіцця грамадскіх адносін шматпартыйнасць не дае чакаемага выніку і часта прыводзіць выключна да неабгрунтаванай траце грошай на "перманентныя выбары" і нажыве асобных паліттэхнолагаў на распрацоўцы ідэалогій і праграм палітычных партый.
Аляксей Аўдонін упэўнены:
– Прапанова Кіраўніка дзяржавы аб павышэнні статусу Усебеларускага народнага сходу да канстытуцыйнага органа дае магчымасць выключыць многія памылкі нашых партнёраў, саюзнікаў і суседзяў, стварыўшы інстытут грамадзянскай супольнасці, здольны выражаць прама інтарэсы і спадзяванні кожнага грамадзяніна, ажыццяўляць кантроль за дзяржаўнымі органамі і накіроўваць іх развіццё.
Зразумела, што дэлегаты УНС не павінны быць проста намінальнымі персаналіямі, малаактыўнымі і пасіўнымі, якія выконваюць сваю ролю толькі адзін раз за пяць гадоў. Зараз іншы час, і ён патрабуе іншых падыходаў да "людзей ад народа". Час патрабуе і змены ідэалогіі правядзення і ажыццяўлення работы такіх органаў. Ідэалогія простая: "мы, беларусы, адзін народ, і мы самі ў адказе за сваю будучыню".
Па словах эксперта, важна забяспечыць правільны выбарчы механізм дэлегатаў на Сход.
– УНС – гэта ўсеагульнае веча беларускай сям’і, а дэлегаты УНС – гэта "вока народа" за карупцыянерамі, маруднымі і няспрытнымі чыноўнікамі. УНС у статусе канстытуцыйнага органа – гэта новая форма публічнай дэмакратыі ўнутры краіны. Калі адказнасць за вынік ляжыць не на адным Прэзідэнце або чыноўніках з Урада, але і на кожным з нас.