Дата публикации

Беларусь і Расія ў кантэксце глабальных трэндаў

15 верасня 2022 года ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў адбыўся семінар “Беларусь і Расія ў кантэксце глабальных трэндаў” з удзелам беларускіх і расійскіх экспертаў.

Сярод гасцей БІСД – вядучыя расійскія навукоўцы, супрацоўнікі Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук, Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, АНА “Разумная цывілізацыя”, Маскоўскай міжнароднай вышэйшайшколы бізнеса МІРБІС.

Эксперты абмеркавалі праблемы метадалогіі вывучэння глабальных і рэгіянальных грамадска-палітычных працэсаў праз прызму цывілізацыйнага падыходу. Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях прагназіравання магчымых сцэнарыяў развіцця і канструявання мадэляў будучыні Белаусі і Расіі.