Дата публикации

Будучыню Саюзнай дзяржавы, перспектывы і пункты роста абмяркуюць на экспертнай сэсіі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у межах XIII Форума рэгіёнаў

Форум регионов

З 25 па 26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці адбудзецца ключавая эканамічная падзея гэтага лета — XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Галоўная тэма мерапрыемства: “Эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў — аснова ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі”.

Працягам першага дня дзелавой праграмы форума запланавана пасяджэнне экспертнай сэсіі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Федэральнага Сходу “Саюзная дзяржава. Тэрыторыя развіцця”.

Сэсія пад эгідай БІСД у межах Форума рэгіёнаў будзе праведзена ўпершыню і стане месцам сустрэчы і дыялога для больш чым 70 экспертаў Беларусі і Расіі. Высокі ўзровень удзельнікаў абедзвюх краін, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі ўстаноў дзяржаўнай улады, вядучых аналітычных цэнтраў, дзелавой, навуковай і адукацыйнай суполкі, падкрэслівае стратэгічнае значэнне мерапрыемства.

Сустаршынямі пасяджэння будуць член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Красоўская Тамара Пятроўна і першая намесніца старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па канстіутцыйнаму заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Глебава Любоў Мікалаеўна.

Мадэраваць сэсію будуць дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Макараў Алег Сяргеевіч, а таксама дырэктар Інстытута Рускага Замежжа Пантэлееў Сяргей Юр’евіч.

Архітэктура дзелавой праграмы сэсіі пабудавана як сістэма ўзаемазвязаных узроўняў: ад ролі чалавека ў Саюзнай дзяржаве да перспектыўнага погляда і патэнцыяла сумеснага развіцця ва ўмовах сучаснага турбулентнага свету.

Духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова дэмаграфічнага дабрабыту і развіцця Саюзнай дзяржавы абмяркуюцца ў фокусе прамоў прадстаўніка Кіраўніцтва Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па стратэгічнаму партнёрству і супрацоўніцтву Маленка Сяргея Уладзіміравіча, а таксама доктаркі палітычных навук, аналітыкіні БІСД Алейнікавай Святланы Міхайлоўны.

Роля Саюзнай дзяржавы ў інтэграцыйных працэсах у Еўразіі і яе месца ў фармаванні паліцэнтрычнага светапарадку будуць разгляджаны падчас выступленняў дацэнта кафедры краін постсавецкага замежжа Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Гушчына Аляксандра Уладзіміравіча, а таксама кандыдаткі гістарычных навук, аналітыкіні БІСД Лазоркінай Вольгі Ігараўны.

Праграмы стратэгічнага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Расіі перакрыжоўваюцца па многіх напрамках, а найлепшыя іх практыкі маюць узаемны інтарэс. У асобнасці, аб пунктах эканамічнага росту і іх ролі ў фармаванні прасторы ўзгодненага эканамічнага развіцця ў сваіх прамовах распавядуць намеснік Старшыні Праўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” Ярашэвіч Дзмітрый Віктаравіч і кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук Мяжэвіч Мікалай Маратавіч.

Асноўны акцэнт сэсіі — міжрэгіянальнае супрацоўніцтва — будзе падтрыманы выступленнем члена савета дырэктароў ТАА СП “Ніжэкатранс”, дырэктара ТАА “Экалагічныя праекты” Грабоўскага Яўгена Аляксандравіча, які падзеліцца паспяховымі прыкладамі прамысловай кааперацыі Ніжагародскай вобласці з Рэспублікай Беларусь у кантэксце развіцця новага пакалення электратранспарта. Аналітыкі БІСД ад Магілёўскай вобласці ў сваю чаргу распавядуць аб узаемадзеянні рэгіёна і расійскага прыгранічча. Гэтае супрацоўніцтва на сённяшні дзень уяўляе сабой моцны індустрыяльна-турыстычны тандэм.

Адначасова на прасторах мерапрыемства ўдзельнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з навуковай і праектнай дзейнасцю БІСД, а таксама выставачным праектам “Жанчына — душа краіны”, прызначаным да Года беларускай жанчыны.